Маха Ўачыралонгкон
Маха Ўачыралонгкон | |
па-тайску: มหาวชิราลงกรณ санскрыт: 𑖦𑖮𑖯𑖪𑖕𑖰𑖨𑖯𑖩𑖒𑖿𑖎𑖨𑖜 | |
з 13 кастрычніка 2016 | |
Папярэднік | Пхуміпон Адульядэт[d] |
28 сьнежня 1972 — 13 кастрычніка 2016 | |
Папярэднік | Vajiravudh[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 ліпеня 1952[1][2] (72 гады) |
Сужэнец: | Soamsawali, Princess Suddhanarinatha[d], Sujarinee Vivacharawongse[d], Срырасмі[d] і Queen Suthida[d] |
Дзеці: | Баджракіціябха[d], Juthavachara Vivacharawongse[d], Vacharaesorn Vivacharawongse[d], Chakriwat Vivacharawongse[d], Vatcharawee Vivacharawongse[d], Сірыванавары Нарытатана[d] і Дзіпангкорн Расмічоці[d] |
Бацька: | Пхуміпон Адульядэт[d] |
Маці: | Сырыкіт[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Маха Ўачыралонгкон, Рама Х (па-тайску: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3], 28 ліпеня 1952) — кароль Тайлянду з дынастыі Чакры, абвешчаны 29 лістапада 2016 году [4], а каранаваны 4 траўня 2019 году[5]. Адзіны сын караля Пхуміпону Адульядэта, які памёр 13 кастрычніка 2016 году.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1972 году поўны тытул — Самдэт Пхра Барома Орасатхірат Чао Фан Маха Ўатчыралонгкорн Саям Макутрачакуман (тайск. สมเด็จพระบรมโอรสาธิราช เจ้าฟ้ามหาวชิราลงกรณ สยามมกุฎราชกุมาร — Яго каралеўская высокасьць кронпрынц Маха Ўчыралонгкорн, спадчыньнік трону).
Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым вучыўся ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі. У 1976 годзе скончыў Каралеўскі вайсковы каледж у Канбэры (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю вайсковага лётчыка.
Служыў у якасьці афіцэру штаба ў Кіраўніцтве ваеннай выведцы, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёну, потым палка асабістай гвардыі караля.
У у 1970-х складзе лётнага палка ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях супраць камуністычных паўстанцаў і віетнамскіх партызан на граніцы з Камбоджай.
Абвешчаны каралём Тайлянду 29 лістапада 2016 году.
Кароль Тайланду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кароль Пхуміпон Адульядэт прызначыў свайго адзінага сына спадчыньнікам строну адмысловым дэкрэтам ад 28 сьнежня 1972 году. Ён стаў першым з 1935 году каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідолэ (гады праўленьня: 1935—1946) — у Нямеччыне.
Пасьля сьмерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 году Маха Ўачыралонгкон мусіў быць абвешчаны наступным каралём Тайлянду[4]. Спадчынны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэньні яго каралём, каб захаваць жалобу. Замест яго Прэм Цінсуланон быў рэгэнтам Тайлянду[6] да 29 лістападу, калі Маха Ўачыралонгкон быў абвешчаны каралём[4].
Каранацыя Рамы X чакалася на восень 2017 году[4]. Але пачалася трохдзённая цырымонія каранацыі толькі 4 траўня 2019 году. 66-гадовы манарх узышоў на пасад пад імем Рамы X. За некалькі дзён да каранацыі Рама X ажаніўся са сваёй целаахоўніцай, генэралам Сутхідай Тычай[7]. Яна атрымала троннае імя каралева Сутхіда.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Maha Vajiralongkorn // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Maha Vajiralongkorn // Munzinger Personen (ням.)
- ^ Вымаўленне імя, Jim Tedder, Voice of America
- ^ а б в г В Таиланде провозгласили нового короля ТАСС Праверана 2016-11-29 г.
- ^ У Тайляндзе каранаваны першы манарх за 70 гадоў, радыё свабода, 4-05-2019
- ^ Profile: Thai regent Prem Tinsulanonda. BBC (15 October 2016). Праверана 2016-10-27 г.
- ^ У Тайляндзе каранаваны першы манарх за 70 гадоў, Радыё Свабода, 4-05-2019
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Handley, Paul M. The King Never Smiles. — Yale University Press.
- Thai king's death: Who holds power now? Праверана 2016-10-16 г.
- Crown Prince Maha Vajiralongkorn / Globalsecurity.org (анг.)
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Выпускнікі ўнівэрсытэту Новага Паўднёвага Ўэйлзу
- Кавалеры ордэна Паўднёвага Крыжа
- Кавалеры Вялікага крыжа асаблівай ступені ордэна За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччыны
- Кавалеры ордэна Сэрафімаў
- Кавалеры ордэна Слана
- Кавалеры Нацыянальнага ордэна «За заслугі» (Эквадор)
- Каралі Тайлянду