Перайсьці да зьместу

Ральф Альфэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ральф Альфэр
Ralph Asher Alpher
Дата нараджэньня 3 лютага 1921(1921-02-03)[1][2]
Месца нараджэньня Вашынгтон, ЗША
Дата сьмерці 12 жніўня 2007(2007-08-12)[3] (86 гадоў)
Месца сьмерці Остын (Тэхас), ЗША
Месца вучобы Унівэрсытэт Джорджа Вашынгтона
Занятак астраном, фізык, прафэсар унівэрсытэту, астрафізык
Навуковая сфэра касмалёгія
Месца працы Унівэрсытэт Джонса Гопкінса
Union College
Вядомы як прадказальнік рэліктавага выпраменьваньня
Сябра ў Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d]
Навуковы кіраўнік Джордж Гамаў
Узнагароды Naval Ordnance Development Award (1945), Henry Draper Medal (1993)
Нацыянальны навуковы мэдаль ЗША (2005)

Ральф Ашар Альфэр (па-ангельску: Ralph Asher Alpher; 3 лютага 1921, Вашынгтон (акруга Калюмбія), ЗША — 12 жніўня 2007[4]) — амэрыканскі фізык, спэцыяліст у вобласьці касмалёгіі.

Дзяцінства і адукацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька Ральфа, Самуэль Альфэр нарадзіўся ў Віцебску. Маці памерла ад раку страўніка ў 1938 годзе, пасьля чаго бацька ажаніўся яшчэ раз. У 1937 годзе Ральф Альфэр скончыў Вышэйшую школу Тэадора Рузвэльта ў Вашынгтоне. Падчас Вялікай дэпрэсіі ён быў мэнэджарам школнага тэатру, чым дапамагаў сям’і грашыма. Альфэру прысудзілі стыпэндыю Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту, калі яму было 16 гадоў. Атрымаць яе не ўдалося, бо Альфэр быў жыдом. Напачатку 1940-х Альфэр правёў год стажыраваўся ва Ўнівэрсытэце Пэнсыльваніі[5]. У 1943 годзе ён атрымаў ступень бакаляўра ва ўнівэрсытэце Джорджа Вашынгтана. У 1945 годзе — ступень магістра. Там ён пазнаёміўся зь вядомым фізыкам з Расеі Джорджам Гамавым. Прафэсар Гамаў кансультаваў Альфэра падчас напісаньня доктарскай дысэртацыі.

Тэорыя нуклеасынтэзу пасьля Вялікага выбуху

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альфэр набыў вядомасьць, калі ў 1948 годзе з Джорджам Гамавым прадказаў існаваньне рэшты рэліктавага выпраменьваньня ((па-ангельску: cosmic microwave background - CMB)) пасьля Вялікага выбуху. Створаная Гамавым тэорыя, якую дапамагаў разьвіваць Альфэр, была апублікаваная ў красавіку 1948 году. Лічыцца, што Альфэр падрымаў тэарэтычныя ідэі Гамава матэматыкай. Ганс Бетэ не зрабіў практычна ніякага ўнёску ў распрацоўку тэорыі, хаця пазьней займаўся зьвязанымі тэмамі. Гамаў дадаў ягонае прозьвішча, каб ў аўтарах былі прозьвішчы, нагадвалі першыя тры літары грэцкага альфабэту «альфа-бэта-гама». Першая значная публікацыя па гэтай тэорыі зьявілася ў часопісе Nature 1 красавіка 1948 году. Гумар Гамава тады адцягнуў увагу ад значнасьці ролі Альфэра ў распрацоўцы тэорыі. Іншыя навукоўцы, якія чыталі артыкул, памылкова палічылі, што галоўнымі аўтарамі былі Гамаў ды Бэтэ. Дысэртацыя Альфэра была прадстаўленая да абароны ў 1948 годзе і прысьвечаная нуклеасынтэзу пасьля Вялікага Выбуху. На абарону прыйшлі больш за 300 цікаўных, у тым ліку прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, што незвычайна для абароны дысэртацыяў, а артыкулы пра ягоныя прадказаньні зьявіліся ў буйных газэтах.

Праца Альфэра ў іншых абласьцях ведаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Унёсак Альфэра як фізыка ў засакрэчаны праект Naval Ordnance падчас Другой сусьветнай вайны застаўся ў пэўнай ступені малавядомым. Гэта зьвязана з тым, што Альфэр больш вядомы як асноўны стваральнік тэорыі Вялікага выбуху, удзельнічаў у засакрэчанай працы на Ваенна-марскія сілы ЗША і Офіс навуковых дасьледаваньняў і распрацовак (анг. Office of Scientific Research and Development). Нягледзячы на гэта, у сьнежні 1945 году ён атрымаў спэцыяльную ўзнагароду ад Ваенна-марскіх сіл ЗША за распрацоўкі ў межах праекту Naval Ordnance. Сам Альфэр неадназначна ставіўся да сваёй працы. У 1955 годзе ён знайшоў новую пасаду ў дасьледчыцкім цэнтры кампаніі General Electric. Ён працягваў працаваць над касмалягічнымі праблемамі, публікаваў артыкулы.

У 1993 годзе Ральф Альфэр з Робэртам Гэрманам былі ўзнагароджаныя мэдалём Henry Draper. У 1975 годзе ім прысудзілі Прэмію Магелана Амэрыканскага таварыства філязофіі, прэмію Georges Vanderlinden у галіне фізыкі ад Бэльгійскай акадэміі навук, а таксама значныя прэміі Нью-Ёрскай акадэміі навук і інстытуту Франкліна ў Філадэлфіі. Такім чынам, яны атрымалі амаль усе значный прэміі, якія сьведчылі пра іх прафэсійнае прызнаньне, акрамя Нобэлеўскай. У 1978 годзе Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі была прысуджаная Арна Пэнзыясу і Робэрту Ўілсану за першую экспэрымэнтальную рэгістрацыю рэліктавага выпраменьваньня, якое зьвязанае зь Вялікім выбухам. У 2006 годзе Нобэлеўскую прэмію атрымалі Джон Мазэр і Джордж Смут за вымярэньні рэліктавага выпраменьваньня на матэрыяле сыгналаў спадарожніка COBE, запушчанага NASA.

У 2001 годзе ў выдавецтве Oxford Press выйшла кніга Альфэра і Гэрмана (які на той час ужо памёр) «Зьяўленьне Вялікага выбуху» (анг. Genesis of the Big Bang), у якой была выкладзеная іхная думка пра дасягненьні ў касмалёгіі. Кніга хутка разышлася. У 1945 годзе Ральф Альфэр таксама быў ўзнагарожаны за распрацоўкі ў межах праекту Naval Ordnance (анг. Naval Ordnance Development Award) (з адрозьненьнем) за працу з доктарам Merle Tuve у сэкцыі T (літара «T» ад прозьвішча Tuve) Аддзелу зямнога магнэтызму Інстытуту Карнэгі ў Вашынгтоне, округ Калюмбія. Па сёньняшні дзень падрабязнасьці гэтай працы застаюцца невядомымі. Сэкцыя T пазьней стала лябараторыяй прыкладной фізыкі ва ўнівэрсытэце Джонса Гопкінса, адной зь першых незалежных лябараторыяў па ўжываньні навукі і тэхналёгіі такога тыпу.

Ад 1987 да 2004 году ён працаваў прафэсарам фізыкі і астраноміі (анг. Distinguished Research Professor) у каледжы Union College, які адносіцца да Union University у горадзе Schenectady, Нью-Ёрк. Пасьля 30 гадоў прцы ў дасьледчыцкім цэнтры кампаніі General Electric ён вярнуўся да выкладаньня. Адначасова ад 1987 да 2004 году доктар Альфэр быў дырэктарам Абсэрваторыі Dudley. У 1986 яму была прысвоеная Ўзнагарода за выбітныя дасягненьні выпускнікоў Унівэрсытэту Джорджа Вашынгтона. Усяго дасягнуў ён падчас працы ўночы, у той час як удзень ён працаваў на Ваенна-марскія сілы і лябараторыяю прыкладной фізыкі ва ўнівэрсытэце Джонса Гопкінса. У 2004 годзе ён стаў ганаровым дырэктарам абсэрваторыі і стаў сябрам ганаровых выкладчыкаў каледжу Union College

У 1975 годзе сумесна з Робэртам Гэрманам (па-ангельску: Robert Herman) атрымаў прэмію Магелана (па-ангельску: Magellanic Premium). У 1993 годзе ўзнагароджаны мэдалём імя Гэнры Драпэра (па-ангельску: Henry Draper Medal).

Нацыянальны мэдаль навукі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2005 годзе Альфэр атрымаў Нацыянальны мэдаль навукі — найбольш ганаровую ўзнагароду ў ЗША — «За беспрэцэдэнтную працу ў вобласьці нуклеасынтэзу, за прадказаньне мікрахвалевага выпрамяненьня, якое сьведчыць пра пашырэньне Сусьвету і за прапанову тэорыі Вялікага Выбуху». Але сам Ральф Альфэр ня змог атрымаць узнагароду асабіста, таму яе ўручылі сыну Віктару 27 ліпеня 2007 году. Ляўрэаты пэзыдэнцкага мэдалю навукі выбіраюцца камісіяй Нацыянальнага Навуковага Фонду. Першыя мэдалі ўручаў Джон Фіцджэралд Кенэдзі. З таго часу менш за 500 ляўрэатаў было выбрана з усіх галінаў ведаў за выбітныя дасягненьні ў навуцы ўвогуле і за сьцьвярджэньне ЗША як вядучай краіны ў гэтых галінах. Часам гэтыя ўзнагароды разглядаюцца як ўзнагароды за «ўнёсак напрацягу ўсяго жыцьця» ў адрозьненьне ала Нобэлеўскай і іншых прэмій, якія звычайна прысуджаюцца за пэўныя дасягненьні.

Ральф Альфэр памёр пасьля працяглай хваробы 12 жніўня 2007 году.

Сын Ральфа Віктар — псыхоляг па адукацыі, вывучаў гісторыю касмалёгіі і ўнёсак свайго бацькі ў яе.

  1. ^ Ralph Asher Alpher // SNAC (анг.) — 2010.
  2. ^ Bibliothèque nationale de France Ralph A. Alpher // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2007/08/13/AR2007081301014.html
  4. ^ Obituary. the Albany (NY) Times-Union (14 жніўня 2007).
  5. ^ Alpher V. S. Ralph A. Alpher, Robert C. Herman and the Cosmic Microwave Background Radiation // Physics in Perspective. — 2012. — № 14. — С. 303.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]