Перайсьці да зьместу

Равіль Сыртланаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Равіль Сыртланаў
па-башкірску: Рауил Шәхәйҙәр улы Сыртланов
29 верасьня 187720 чэрвеня 1916
Месца нараджэньня с. Шланлыкулева, Белябееўскі ўезд, Уфімская губэрня
Месца сьмерці в. Скробава, Баранавіцкі раён
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя
Гады службы 1898 — 1916
Званьне генэрал-маёр
Камандаваў 166-ы пяхотны Ровенскі полк
Бітвы/войны Расейска-японская вайна,
Першая сусьветная вайна
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятой Ганны III ступені
Ордэн Сьвятой Ганны III ступені
Ордэн Сьвятой Ганны IV ступені
Ордэн Сьвятой Ганны IV ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені

Равіль Шахайдаравіч Сыртланаў (па-башкірску: Рауил Шәхәйҙәр улы Сыртланов; 1877—1916, в. Скробава, цяпер Баранавіцкі раён) — генэрал-маёр Генэральнага штабу расейскай арміі. Адзін з заснавальнікаў агентурнай выведкі ў Пэрсіі, Аўганістане і Ўсходнім Туркестане, камандзір 166-го пяхотнага Ровенскага палка.

паходзіў з башкірскага дваранскага роду Сыртланавых.

Вучыўся ў 2-м Арэнбурскім кадэцкім корпусе. У 1898 годзе скончыў Міхайлаўскую артылерыйскую вучэльню, служыў у чыне падпаручніка гвардыі ў лэйб-гвардыі 3-й артылерыйскай брыгады.

У 1902 годзе атрымаў званьне паручніка. У 1903 годзе паступіў у Мікалаеўсую акадэмію Генэральнага штабу. Удзельнічаў у расейска-японской вайне. У 1905 годзе скончыў акадэмію.

У 1905—1907 гг. камандаваў ротай у 1-м Ташкенцкім рэзэрвовым батальёне.

З 1907 году служыў обэр-афіцэрам пры штабе 1-га Туркестанскага армейскага корпусу. З 4 траўня 1912 году — выконваў абавязкі старэйшага ад’ютанта штабу Туркестанскай вайсковай акругі. Быў адным з арганізатараў агентурнай расейскай выведкі ў Пэрсіі, Аўганістане і Усходнім Туркестане.

З 11 верасьня 1912 году — выкладчык Аляксееўскай вайсковай вучэльні. Атрымаў чын падпалкоўніка.

Удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. 6 сьнежня 1914 году атрымаў чын палкоўніка. У кастрычніку 1915 году прызначаны в. а. начальніка штабу 22-й пяхотнай дывізіі, а ў студзені 1916 году — камандзірам 166-го пяхотнага Ровенскага полка.

20 чэрвеня 1916 году падчас Баранавіцкай апэрацыі, каля вёскі Скробава, пайшоў разам са сваім палком у атаку, са сьцягам у руках першым ўскочыў на бруйствер нямецкага акопу, быў забіты[1].

За адвагу пасьмяротна атрымаў чын генэрал-маёра і вышэйшую вайсковую ўзнагароду расейскай імпэрыі — ордэн Сьвятога Георгія 4-й ступені. Пахаваны на радзіме ў сваім маёнтку ў Белябееўскім уезьдзе, Уфімскай губэрні.

  • Ордэн Сьвятой Ганны IV ступені (1905);
  • Ордэн Сьвятога Станіслава III ступені (1912);
  • Ордэн Сьвятой Ганны III ступені (1913);
  • Ордэн Сьвятога Георгія IV ступені (пасьмяротна, 27.01.1917).
  1. ^ Ірына Дубейка «Забытая война. барановичская операция 1916 года», Менск, «Чырвоная зорка», 2015, с.96, ISBN 978-985-90302-7-7
  • Д. М. Усманова. Сыртланов Шахайдар Шахгарданович.//Дзяржаўная Дума Расейскай імпэрыі: 1906—1917: Энциклопедия.. — М.: Российская политическая энциклопедия (РОССПЭН), 2008. — С. 600. — 735 с — ISBN 978-5-8243-1031-3.