Ра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ра

Ра — бог Сонца ў стараэгіпецкай рэлігіі, творца сьвету. Часьцей за ўсё, на выявах выглядаў чалавекам, што замест звычайнай галавы меў галаву ястраба. Ягоныя асноўныя сымбалі — сонечны круг і абэліск. Часам, яго выяўлялі ў выглядзе барана.

Паводле згадак, бог Ра быў зьвязаны зь іншымі багамі старажытнага Эгіпту, у тым ліку, з Амонам і Горам. Эгіпцяне таго часу цягнуліся да пакланеньня таму, ад чаго залежала іхняе штодзённае жыцьцё — Сонцу. Таму, пад імем «Ра» яны абагаўлялі гаспадара неба, які штодня плыў з усходу на захад, а з надыходам ночы працягваў свой небяспечны шлях у падземным царстве.