П’ер Нкурунзіза
П’ер Нкурунзіза | |
![]() | |
прэзыдэнт Бурундзі | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
18 сьнежня 1964[1] Нгазі[d], Каралеўства Бурундзі |
Памёр: |
8 чэрвеня 2020[2][3] (55 гадоў) Карузі, Карузі, Бурундзі[4] |
Партыя: | Нацыянальны кангрэс за абарону дэмакратыі — Войскі за абарону дэмакратыі |
Адукацыя: | Унівэрсытэт Бурундзі і Нацыянальны ўнівэрсытэт Руанды |
П’ер Нкурунзіза́ (па-француску: Pierre Nkurunziza; 18 сьнежня 1963, Бужумбура, Бурундзі — 8 чэрвеня 2020, Карузі, Бурундзі) — прэзыдэнт Бурундзі (2005—2020).
Сын губэрнатара дзьвюх правінцыяў краіны, забітага ў пэрыяд хваляваньняў у 1972. Быў выкладчыкам унівэрсытэту. У часе грамадзянскай вайны ў краіне далучыўся да паўстанцкай групоўкі хуту «Нацыянальны кангрэс за абарону дэмакратыі — Войскі за абарону дэмакратыі», пераўтворанай пазьней у партыю. Стаўшы лідэрам групоўкі, дамагаўся палітычнага разьвязаньня канфлікту між хуту і тутсі.
У 2005 року ўпершыню быў абраны на пасаду прэзыдэнта краіны і займаў яе тры разы запар у парушэньне канстытуцыі, якая абмяжоўвае прэзыдэнцтва двума тэрмінамі. Перад трэцімі выбарамі здушыў спробу вайсковага перавароту, пасьля якога з Бурундзі зьехалі некалькі соцень тысячаў ягоных апанэнтаў.
Перад выбарамі 2020 року падтрымаў кандыдата Эварыстэ Ндаішыміе і сканаў 8 чэрвеня 2020 року неўзабаве па ягоным абраньні.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б https://www.republicain-lorrain.fr/politique/2020/06/09/burundi-le-president-pierre-nkurunziza-est-mort
- ^ а б https://www.rfi.fr/fr/afrique/20200609-burundi-d%C3%A9c%C3%A8s-pr%C3%A9sident-pierre-nkurunziza
- ^ а б Burundi's President Pierre Nkurunziza dies: Government — Аль-Джазіра, 2020.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
П’ер Нкурунзіза — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Нарадзіліся 18 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Памерлі 8 чэрвеня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Бурундзі
- Выпускнікі Бурундзійскага ўнівэрсытэту
- Прэзыдэнты Бурундзі
- Бурундзійскія пратэстанцкія дзеячы
- Сябры Нацыянальнага кангрэсу за абарону дэмакратыі — Войскаў за абарону дэмакратыі
- Хуту
- Нарадзіліся ў Бужумбуры
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Бурундзі
- Памерлі на пасадах
- Памерлі ў правінцыі Карузі
- Памерлі ад інфаркту міякарда