Пішчаль
Выгляд
(Перанакіравана з «Пішчалі»)
Пішча́ль — пальная зброя XIV-XVII стагодзьдзяў у выглядзе стрэльбы або гарматы.
Знаходзілася на ўзбраеньні войска, паспалітага рушэньня і казакоў. Першапачаткова выкарыстоўвалася для абароны крэпасьці, пазьней і ў палявым баі. Ручніцы — ручныя пішчалі — насілі за плячом на рамяні. Яны маглі быць адна- і шматрульнымі. Пішчалі-гарматы падзяляліся на: аблогавыя (сьценабітныя), крэпасныя, палкавыя і палявыя. Іх выраблялі з жалеза, медзі, бронзы і чыгуну. У якасьці снарада выкарыстоўвалі каменную карцеч, кавалкі жалеза і ядры вагой да 30 кіляграмаў. Калібр складаў 30—250 мілімэтраў. Кнотавыя і крамянёвыя пішчалі выкарыстоўвалі да XVIII стагодзьдзя[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пішчаль // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 395. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пішчаль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |