Перайсьці да зьместу

Пірасунунга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пірасунунга
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Бразылія
Штат Сан-Паўлу
Геаграфія
Плошча
  • 726,942 км²
Вышыня НУМ 627 ± 1 м
Каардынаты 21°59′46″ пн. ш. 47°25′33″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Этнахаронімы pirassununguense і pirassununguense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 19
Сайт pirassununga.sp.gov.br
Пірасунунга на мапе Бразыліі
Пірасунунга
Пірасунунга
Пірасунунга

Пірасуну́нга (па-партугальску: Pirassununga) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Сан-Паўлу. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 77 тысяч чалавек[2].

На землях сучаснага гораду жылі прадстаўнікі індзейскага племя тупі. Назва паслішча перакладаецца як «гук рыбы», што зьвязана з тым, што кожны снежань рыба мігруе ўверх па цячэньні, выклікаючы гукі супраціву вадзяной плыні[3]. У XVI стагодзьдзі тут зьявіліся першыя бандэйранты, але першыя паселішча партугальцаў былі заснаваныя толькі ў XIX стагодзьдзі. 21 лістапада 1828 году была ўзьведзеная капліца імя Ісуса-Пакутніка. Разьвіцьцю гораду значна паспрыяў Фэрнанду Коста, які дапамог зьявіцца шэрагу інстытуцыяў, як то Бразыльская вайскова-паветранная акадэмія і філія ўнівэрсытэту Сан-Паўлу. Росквіт цягнуўся з 1950-х па 1980-я гады.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]