Пінская разаніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фатаграфіі ахвяраў Пінскай разаніны

Пінская разаніна — масавае пакараньне сьмерцю 35 жыдоўскіх жыхароў Пінску, праведзенае 5 красавіка 1919 году польскімі войскамі.

Польскі камандуючы «імкнуўся запужаць жыдоўскае насельніцтва», заявіўшы, што два жаўнеры-жыды папярэдзілі яго аб магчымым паўстаньні бальшавікоў. Падзея адбылося на пачатковым этапе савецка-польскай вайны, пасьля таго як польская армія захапіла Пінск. Пакараныя жыды былі арыштаваныя пасьля сходу ў сыянісцкім цэнтры, на якім абмяркоўвалася разьмеркаваньне амэрыканскай гуманітарнай дапамогі: палякі назвалі гэты сход «незаконным». Упаўнаважаны польскі ахвіцэр загадаў пакараць сьмерцю арыштаваных без суда, баючыся нападу, і атрымаўшы інфармацыю аб мэце сходу заснаваную на чутках. Яго рашэньне было ўхвалена высокапастаўленымі польскімі ахвіцэрамі, але падвергнулася шырокай крытыцы з боку міжнароднай грамадзкасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]