Піла (пэрсанаж)
Джон Крамэр па мянушцы «Піла» (па-ангельску: John Kramer/«Jigsaw») — галоўны пэрсанаж сэрыі фільмаў «Піла». Ва ўсіх фільмах яго грае амэрыканскі актор Тобін Бэл.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джон Крамэр — невылечна хворы мужчына, які паступова памірае ад ракавай пухліны ў галаўным мозгу. Страціўшы надзею з-за хваробы і няўдалага самагубства, ён вырашае заняцца «навучаньнем» людзей шанаваць сваё жыцьцё. Вельмі жорсткім спосабам — праз забойствы. Але Джон Крамэр (або «Піла», як яго назвалі журналісты) ніколі нікога не забіваў. «Ён ствараў такія сытуацыі, калі ахвяры „самі сябе забіваюць“». Джон самастойна (або з чыёй-небудзь дапамогай) выкрадае людзей і закоўвае іх у пасткі. Пасткі ўяўляюць зь сябе рознага роду мэханізмы, здольныя забіць чалавека, але якія заўсёды ўключаюць у сябе спосаб для вызваленьня. Гэтыя пасткі вельмі сымбалічны, іх мэта — паказаць ахвяры яго ранейшыя грэхі. Напрыклад, калі чалавек пры жыцьці грашыў тым, што сьмяяўся над пакутамі іншых, то ён атрымае такую пастку, у якой сам зможа адчуць іх пакуты. Джон заве гэтыя пасткі «гульнямі». Умовы такіх «гульняў» простыя: неабходна выжыць, трэба толькі прызнаць свае памылкі. Большасьць ахвяраў не прымаюць умовы «Пілы» і гінуць. Адной зь нешматлікіх, каму атрымалася выжыць, стала Аманда Янг.