Пётар з Дусбургу
Выгляд
(Перанакіравана з «Пётар з Дуйсбургу»)
Пётар з Дусбургу | |
Дата нараджэньня | XIII стагодзьдзе |
---|---|
Дата сьмерці | XIV стагодзьдзе |
Занятак | гісторык, пісьменьнік |
Пётар з Дусбургу (таксама Пётар з Дуйсбургу, Пётар Дзюзбург; сярэдзіна XIII ст. — па 1330) — храніст і брат-сьвятар Тэўтонскага ордэну, аўтар Хронікі Прускай зямлі на лацінскай мове.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў або зь месту Дуйсбургу на Райне, або з галяндзкага Дусбургу, які зь першай паловы XIII стагодзьдзя знаходзіўся на тэрыторыі балею Ўтрэхту Тэўтонскага ордэну.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўны твор — Хроніка Прускай зямлі, даведзеная да 1326 году з дадаткамі да 1330 году. Хроніка захавалася толькі ў сьпісах XV стагодзьдзя, у ёй зьмяшчаецца вайсковая гісторыя Ордэна ў Прусіі, апісваюцца прусы і іхныя паганскія культы.
У гэтай хроніцы аўтар двойчы (пад 1296 і 1305 гадамі) пішучы пра змаганьне нямецкіх рыцараў зь літоўскімі (ліцьвінамі) заўважаў, што апошнія былі «рускімі»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск, 2000. С. 37.