Перайсьці да зьместу

Пячора Эўрыпіда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

37°52′55″ пн. ш. 23°28′4″ у. д. / 37.88194° пн. ш. 23.46778° у. д. / 37.88194; 23.46778Каардынаты: 37°52′55″ пн. ш. 23°28′4″ у. д. / 37.88194° пн. ш. 23.46778° у. д. / 37.88194; 23.46778

Пячора Эўрыпіда (па-грэцку: Σπήλαιου του Ευριπίδη) — пячора каля мястэчка Перыстэрыа на поўдні вострава Салямін, Грэцыя. Пячора Эўрыпіда — гэта вузкая пячора глыбінёй каля 47 мэтраў зь дзесяцьцю невялікімі пакоямі, разьмешчаная на схіле пагорку з выглядам на Сараніцкі заліў. Гэта месца праславілася са старажытных часоў, як месца, дзе драматург Эўрыпід напісаў трагедыю, адсюль паходзіць і назва.

Старажытныя аўтары Філяхор і Сатыр апісвалі Эўрыпіда як мізантропа, які пазьбягаў грамадзтва, хаваючыся ў пячоры. Рымскі аўтар другога стагодзьдзя Аўл Гэлій сьцьвярджаў, што наведаў «злавесную і змрочную пячору» падчас свайго візыту ў Атэны (Атычныя ночы XV.20).

У 1990-х гадах раскопкі праводзіліся пад кіраўніцтвам Яноса Г. Ласоса, дацэнта дагістарычнай археалёгіі Ўнівэрсытэту Яніна (Эпір), у супрацоўніцтве з Дэпартаэентам Палеаантраполёгіі Міністэрства культуры Грэцыі.

Знаходкі датуюцца позьнім нэалітам і далей. Да іх адносяцца каменныя прылады і наканечнікі стрэлаў; мікенскія пахаваньні; атычная кераміка з чорнай глазуры 5-га стагодзьдзя да н. э .; манэты рымскага пэрыяду і зарочныя статуэткі; а таксама ювэлірныя вырабы францкага пэрыяду. Гэтыя прадметы паказваюць, што пячора працяглы час выкарыстоўвалася ў якасьці месца для прытулку і пакланеньня.

Самым прыкметным адкрыцьцём стаў фрагмэнтарны скіфас ў чорнай глазуры, датаваны канцом 5-га стагодзьдзя да нашай эры, зь літарамі ΕΥΡΙΠΠ, відавочна якія зьяўляюцца часткай імя Эўрыпіда. Ласоса патлумачыў чару як зарочнае паднашэньне Эўрыпіду, пацьверджаньне адданасьці, якую яго паэзія натхняла ў пазьнейшыя пэрыяды. Ласоса таксама выявіў рэшткі простага капішча Дыяніса прыкладна ў 70 мэтрах на паўднёвы захад ад пячоры па набярэжнай вуліцы Эўрыпіда. На падставе мармуровага фаласа і іншых знаходках, ён інтэрпрэтаваў яго як сьвятыню Дыяніса, апекуна грэцкага тэатру.

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пячора знаходзіцца паміж мястэчкамі Перыстэрыя і Калянэс. Дабрацца да пячоры можна ад набярэжнай па вуліцы Эўрыпіда, пасьля па грунтовай дарозе трэба ісьці каля 350 мэтраў да ўваходу ў пячору. Уваход у пячору сёньня зачынены сталёвымі дзьвярыма.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]