Пэрыгё
Пэрыгё | |||||
франц. Périgueux | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Нувэль-Акітэн | ||||
Дэпартамэнт: | Дардонь | ||||
Кіраўнік: | Мішэль Майран[d] | ||||
Плошча: | 9,82 км² | ||||
Вышыня: | 101 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 30 036 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 3058,66 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 24000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°11′3″ пн. ш. 0°43′5″ у. д. / 45.18417° пн. ш. 0.71806° у. д.Каардынаты: 45°11′3″ пн. ш. 0°43′5″ у. д. / 45.18417° пн. ш. 0.71806° у. д. | ||||
Пэрыгё | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.ville-perigueux.fr |
Пэрыгё (па-француску: Périgueux, па-аксытанску: Periguers) — горад у Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Дардонь у рэгіёне Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Аквітанія), на правым беразе суднаходнай ракі Ілю. Насельніцтва на 2013 год складала 30 036 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да прыходу рымлянаў на месцы Пэрыгё было паселішча кельцкага племені пэтракорыяў; рымляне далі яму назву Вэсуна (лац. Vesuna). Пасьля спусташэньня варварамі паселішча моцна скарацілася ў памерах і стала называцца Цывіт Пэтракорыюм (лац. Civitas Petrocorium, у перакладзе «горад пэтракорыяў») — адсюль паходзіць назва сучаснага гораду.
Першым мясцовым біскупам быў сьвяты Фронт, чые мошчы былі зьмешчаныя ў абацтве Пуі–Сэн Фрон на ўсход ад старога гораду. Гэтае абацтва стала ў Сярэднявеччы другім цэнтрам гораду й супернічалі зь першым да 1251 году, калі яны былі юрыдычна аб’яднаны. Пэрыгё быў спустошаны ангельцамі падчас Стогадовай вайны й гугенотамі падчас рэлігійных войнаў XVI стагодзьдзя.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўная славутасьць Пэрыгё — сабор Сэн-Фрон, які вылучаецца сярод францускіх сярэднявечных храмаў сваёй пяцікупальнай архітэктурай у бізантыйскім стылі.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- П’ер Аляксандар дэ Лямот — францускі пісьменьнік
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэрыгё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў