Пэрыгё
| Пэрыгё | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Францыя | ||
|---|---|---|---|
| Рэгіён | Нувэль-Акітэн | ||
| Дэпартамэнт | Дардонь | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| mayor of Périgueux[d] | Мішэль Майран[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча | 9,82 км² | ||
| Вышыня НУМ | 101 м, 75 м[1], 189 м[1] і 110 м[2] | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 45°11′ пн. ш. 0°43′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 30 036 чал. (2013) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 24000 | ||
| Сайт | ville-perigueux.fr | ||
| Пэрыгё на мапе Францыі Пэрыгё | |||
Пэрыгё (па-француску: Périgueux, па-аксытанску: Periguers) — горад у Францыі, разьмешчаны ў дэпартамэнце Дардонь у рэгіёне Нувэль-Акітэн (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Аквітанія), на правым беразе суднаходнай ракі Ілю. Насельніцтва на 2013 год складала 30 036 чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да прыходу рымлянаў на месцы Пэрыгё было паселішча кельцкага племені пэтракорыяў; рымляне далі яму назву Вэсуна (лац. Vesuna). Пасьля спусташэньня варварамі паселішча моцна скарацілася ў памерах і стала называцца Цывіт Пэтракорыюм (лац. Civitas Petrocorium, у перакладзе «горад пэтракорыяў») — адсюль паходзіць назва сучаснага гораду.
Першым мясцовым біскупам быў сьвяты Фронт, чые мошчы былі зьмешчаныя ў абацтве Пуі–Сэн Фрон на ўсход ад старога гораду. Гэтае абацтва стала ў Сярэднявеччы другім цэнтрам гораду й супернічалі зь першым да 1251 году, калі яны былі юрыдычна аб’яднаны. Пэрыгё быў спустошаны ангельцамі падчас Стогадовай вайны й гугенотамі падчас рэлігійных войнаў XVI стагодзьдзя.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўная славутасьць Пэрыгё — сабор Сэн-Фрон, які вылучаецца сярод францускіх сярэднявечных храмаў сваёй пяцікупальнай архітэктурай у бізантыйскім стылі.
Ураджэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- П’ер Аляксандар дэ Лямот — францускі пісьменьнік
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пэрыгё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў