Перайсьці да зьместу

Пэрсыдзкія паслы ў караля Этыёпіі (карціна Францішка Смуглевіча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэрсыдзкія паслы ў караля Этыёпіі
Польская моваPosłowie perscy u króla Etiopów, Летувіская моваPersijos pasiuntiniai pas Etiopijos karalių
Мастак Францішак Смуглевіч
Год каля 1785
Тып алей, палатно
Памеры 145 × 184
Месцазнаходжаньне Летувіскі нацыянальны мастацкі музэй(lt)Вільня

«Пэрсы́дзкія паслы́ ў караля́ Этыёпіі» (па-польску: Posłowie perscy u króla Etiopów, па-летувіску: Persijos pasiuntiniai pas Etiopijos karalių) — карціна Францішка Смуглевіча, напісаная каля 1785 году. Захоўваецца ў Летувіскім нацыянальным мастацкім музэі(lt)[1][2].

Пры стварэньні карціны Ф. Смуглевіч натхняўся сюжэтам з Гісторыі(en) Герадота. На ёй паказаны момант, калі пасланцы пэрскага кіраўніка Камбіза ІІ наведваюць цара Этыёпіі з патрабаваньнем скарыцца іх уладару. Паслы прынесьлі з сабой падарункі: пурпурнае адзеньне, залатыя ланцуг і брошку, скрыню з алябастру, якая зьмяшчае бальзам, і амфары віна. Але этыёпскі цар задумвае хітрасьць. Ён дае пэрсам лук і загадвае перадаць іх уладару прапанову толькі тады ісьці вайной на Куш, калі ўласнаруч здолее гэты лук нацягнуць. А да таго часу пэрсы павінны дзякаваць сваіх багоў, што думка пра паход на чужыну не перасякае розумы этыёпскіх сыноў. == Апісаньне == На карціне лук ужо ў руках пэрскага пасланца. Пры гэтым ігнаруючы падарункі, зваленыя ля яго ног, цар Этыёпіі гоніць сваіх гасьцей прэч, паказваючы рукой убок. Як і другая вядомая карціна Ф. Смуглевіча — «Скіфскія паслы ў Дарыя» — гэта палатно заахвочвае права народаў на незалежнасьць і змагарства за сваю свабоду. Гэты сюжэт быў актуальным для сучасьнікаў Смуглевіча, паколькі ствараў алюзыі пра адносіны Рэчы Паспалітай са сваімі краінамі-суседкамі[3]

  1. ^ Pranciškus Smuglevičius. Persų pasiuntiniai pas etiopų karalių(недаступная спасылка)  (лет.)
  2. ^ Persian Envoys before the King of Ethiopia. Franciszek Smuglewicz  (анг.)
  3. ^ Rūta Janonіenė, Tojana Račіūnaіtė, Marіus Іršėnas, Adomas Butrіmas’’. The Lіthuanіan Mіllenіum: Hіstory, Art and Culture, VDA leіdykla, 1.6.2015. С. 692, С. 291—292.