Пэдагогіка
Выгляд
Пэдагогіка (па-старажытнагрэцку: Παιδαγωγική — «мастацтва выхаваньня», ад παῖς — «дзіця» і ἄγω — «вяду») — навука аб выхаваньні, навучаньні і адукацыі чалавека.
Прадмет пэдагогікі — пэдагагічны працэс, які працякае ў вучэбна-адукацыйных і выхаваўчых установах. Аб'ект пэдагогікі — чалавек.
Асноўныя канцэпцыі паходжаньня пэдагогікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Усё ад чалавека чалавеку перадаецца спадчынна (спадчынны фактар) — Плятон, Сакрат.
- Тэорыя чыстага аркуша (сацыялізацыя) — Дэмакрыт, Эпікур.
Асноўныя катэгорыі пэдагогікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Выхаваньне — арганізаваны, мэтанакіраваны працэс перадачы вопыту ад пакаленьня пакаленьню.
- Навучаньне — арганізаваны, мэтанакіраваны, кіруемы працэс узаемаадносінаў таго, хто вучыць, з тымі, каго вучаць.
- Адукацыя — вынік навучаньня, засваеньня ведаў, атрыманых у працэсе навучаньня і ўменьне прымяняць свае веды на практыцы.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ПЕДАГОГИКА: Учебное пособие для студентов педагогических учебных заведений / В.А.Сластенин, И.Ф.Исаев, А.И.Мищенко, Е.Н.Шиянов. — М.: Школа-Пресс, 1997.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пэдагогіка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў