Прэцэдэнтны тэкст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Прэцэдэ́нтны тэкст — самадастатковы для разуменьня[1] тэкст, які зьяўляецца добра вядомым прадстаўніку той ці іншай нацыянальна-культурнай супольнасьці, і шматразова ўзнаўляецца ў мове ў сьціслай форме праз сымбалі, прадстаўленыя ў выглядзе цытатаў, імёнаў уласных, назваў твораў. Сэнс такога тэксту не адпавядае суме значэньняў яго складальных словаў.

Крыніцамі прэцэдэнтных тэкстаў зьяўляюцца агульнапрызнаныя творы мастацкай літаратуры, жанраў народнай вуснай творчасьці, біблейскія тэксты. Да такіх крыніцаў залічваюць таксама папулярныя песьні, кінафільмы, анэкдоты. Неадназначна тррактуецца залічэньне да крыніцаў рэклямных матэрыялаў, назваў твораў матэрыяльнае культуры, накшталт, скульптуры або мастацтва.

Тэрмін зьявіўся ў 1980-я гг. і ўведзены ў навуковы абарот Ю. Н. Караулавым. Сярод дасьледчыкаў, якія зьвярталіся да гэтай праблемы — В. Г. Кастамараў, Бурвікава, Супрун, Гудкоў, Багаева, Красных, Захаранка, Акішыны і інш.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Такі, які можа існаваць без кантэксту.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Муриева Л. В. К вопросу об определении понятия «прецедентный текст» // Vocabulum et vocabularium: Сб. научн. трудов по лексикографии. Отв. ред. В. В. Дубичинский. — Вып. 5. — Гродно: ГрГУ, 1998. — 188 с. ISSN 0453-79998. С. 14—16.