Прыдомак
Прыдо́мак (ад слова „дом“ — род, родавае гняздо) — частка прозьвішча ў некаторых шляхецкіх родаў Рэчы Паспалітай. Часьцей за ўсё ставіцца перад асноўным прозьвішчам (прыстаўка).
Маглі ўтварацца ад іншага прозьвішча (напр., Даніловіч-Храпавіцкі), родавага ўладаньня (Запольскі-Доўнар, Друцкі-Любецкі), гістарычнай асобы (Даўмонт-Сясіцкі), падваеньня (Булак-Балаховіч, Дуж-Душэўскі). У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя зьявіліся прыдомкі, утвораныя ад назвы родавага гербу.
Прыдомкі мела значная колькасьць беларускіх, летувіскіх, польскіх шляхецкіх родаў. У канцы XIX стагодзьдзя выйшаў слоўнік Аляксандра Стэкерта „Прыдомкі польскія, літоўскія і русінскія“.
Прыдомкі ў беларускай мове не скланяюцца (з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, пра Ёсіфа Воўк-Левановіча, Вінцэнту Дунін-Марцінкевічу).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1999 Т. 5: М — Пуд. — С. 582.
- Aleksander Stekert. Przydomki polskie, litewskie i rusińskie. — Kraków: W. L. Anczyc i Spółka, 1897. — 144 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Што такое прыдомак на YouTube // Белсат