Пружанская дваранская вучэльня
| Пружанская дваранская вучэльня | |
| Пружанское дворянское училище | |
| Будынак прыходзкай вучэльні | |
| Заснаваная | 1837 |
|---|---|
| Тып | вучэльня |
| Адрас | Расейская імпэрыя, Пружаны, Гарадзенская губэрня |
| Геаграфічныя каардынаты | 52°33′30,42″ пн. ш. 24°27′19,38″ у. д.HGЯO |
|
Пружанская дваранская вучэльня на мапе Беларусі Пружанская дваранская вучэльня | |
Пружа́нская двара́нская вучэ́льня — навучальная ўстанова ў месьце Пружаны Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Адкрытая ў 1836 року як двухклясная. Напачатку мела 10 настаўнікаў і 130 вучняў, тэрмін навучаньня складаў 5 гадоў. Аднак ужо ў 1848 року вучэльня на непрацяглы тэрмін была закрытая з прычыны актыўнага ўдзелу настаўнікаў у грамадзка-палітычным жыцьці краю[1].
У 1858 пераўтвораная ў трохклясную[2]. У 1863 року ў месьце здарыўся пажар, які зьнішчыў у тым ліку і будынак вучэльні[3].
Будынак
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Будынак вучэльні захаваўся і знаходзіцца ў Пружанах па адрасе вул. Камсамольская, 1. За савецкім часам і да нядаўняй пары ў ім дзейнічала вечаровая школа. Цяпер тут разьмяшчаецца Цэнтар дзіцячай і моладзевай творчасьці.
Будынак занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.
Навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Іосіф Машкала. На пачатку стагодзьдзя настаўнік меў зарплату падпалкоўніка // Раённыя будні. — 6 лістапада 1997. — С. 4.
- ↑ admin. (17 лютага 2012) Историческая справка о средней школе №1 г. Пружаны (рас.). Сярэдняя школа №1 г. Пружаны. Праверана 19 кастрычніка 2018 г.
- ↑ Олейник Светлана Васильевна. Пружанское уездное училище (рас.) Генеалогический форум ВГД Праверана 19 кастрычніка 2018 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113000592 |
Пружанская дваранская вучэльня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў