Перайсьці да зьместу

Промша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Промша
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Вялікія Лезьнявічы
Вусьце Моўчадзь
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гарадзенская вобласьць
Даўжыня 32 км
Сярэднегадавы сьцёк 0,5 м³/с
Плошча басэйну 74 км²
Нахіл воднай паверхні 4,8 ‰

Про́мша — рака ў Наваградзкім і Зьдзецельскім райнах Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Моўчадзі (басэйн Нёману). Даўжыня 32 км. Плошча вадазбору 74 км². Выдатак вады ў вусьці каля 0,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8‰.

Пачынаецца за 1,3 км на ўсход ад вёскі Вялікія Лезьнявічы Наваградзкага раёну, цячэ схіламі Наваградзкага ўзвышша, у нізоўі — пераважна сярод лесу і ўпадае ў Моўчадзь ува ўрочышчы Салтанскі лес на захадзе ад вёскі Вусьце Зьдзецельскага раёну.

Даліна пераважна трапэцападобная, шырынёй 0,3—0,7 км. Абалона двухбаковая, у высокай плыні месцамі забалочаная, ніжэй сухая, адкрытая. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае, ніжэй зьвілістае; яго шырыня ад 3 м у вярхоўі да 9 м у нізкай плыні. Берагі парасьлі лесам і хмызьняком. Прымае сьцёк зь невялікіх мэліярацыйных каналаў[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 296
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 296