Перайсьці да зьместу

Працадзень

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Працадзень — адзінка ўліку працы ў калгасах, якая вызначала долю калгасьнікаў у прыбытках. Была ўведзеная камуністычнымі ўладамі на тэрыторыі Савецкага Саюзу. Слова працадзень прысутнічае толькі ў мовах народаў, якія знаходзіліся ў складзе СССР, слова складана перакладаецца на мовы далёкага замежжа. Слова працадзень знайшло сваё адлюстраваньне ў беларускай тагачаснай сацыялістычнай паэзіі. Пятрусь Броўка напісаў пра гэтую зьяву наступны верш:

« Насыпаем сваё збожжа,

Ганарымся працаднямі.

Хутка вернецца машына,

І ў наступны пойдзе рэйс

»

Аднак гэты верш хутчэй адлюстроўвае праўладны погляд на дадзеную зьяву, у рэчаіснасьці працадні сталі хіба што не асноўным чыньнікам разбурэньня вёскі, крызісу ў сельскай гаспадарцы і паспрыялі ўцёкам вясковай моладзі ў гарады. У разуменьні сялян працадзень стаў асэнсоўвацца з рабствам, прыгонным правам XX стагодзьдзя. Вельмі часта эквівалентам працадня былі нават не крыху збожжа й ня колькі бульбінаў, а ўсяго толькі палачкі ў сшытку калгаснага «ўчотчыка». Каб зьнішчыць пратэсты сялян, савецкія ўлады ўчынялі рэпрэсіі. За падслуханую «сэксотам» размову пра нішчымныя калгасныя працадні можна было атрымаць 10 рокаў сталінскіх лягераў. Сярод калгаснага сялянства нарадзілася прыпеўка:

« Працадзень наш, працадзень, зноў у сраку цэлы дзень »

Скасавалі працадні толькі ў 60-я рокі[1].