Пратэст на Розэнштрасэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пратэст на Розэнштрасэ
„Блёк жанчынаў“ скульптаркі Інгеборг Гунцынгер, мэмарыял пратэсту
„Блёк жанчынаў“ скульптаркі Інгеборг Гунцынгер, мэмарыял пратэсту
Месца

Пратэ́ст на Ро́зэнштра́сэ („Вуліцы ружаў“) у Бэрліне — мірная дэманстрацыя ў Трэцім райху, скіраваная супраць дзеяньняў рэжыму. У сямідзённых пратэстах цягам лютага — сакавіка 1943 року ўдзельнічалі этнічныя немкі — жонкі і сваячкі жыдоў, арыштаваных дзеля дэпартацыі паводле расавай палітыкі Трэцяга райху. Выступленьне скончылася вызваленьнем усіх арыштаваных. Пратэст на Розэнштрасэ — адзіная масавая дэманстрацыя немцаў у Трэцім райху супраць дэпартацыі жыдоў[1].

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нюрнбэрскія законы Трэцяга райху не адрозьнівалі жыдоў, жанатых зь людзьмі іншай веры, ад „поўных жыдоў“, і прадугледжвалі такое самае да іх стаўленьне[2]. Нацысты намагаліся спрасьціць працэдуру разводу ў такіх выпадках; тым ня меней, 90% прадстаўнікоў арыйскай расы вырашылі трымацца свайго шлюбу[3], таму рэжым мусіў устрымлівацца ад перасьледу такіх жыдоў, магчыма, баючыся раскрыцьця сакрэтнасьці „канчатковага рашэньня“. У 1939 року ў Трэцім райху налічвалася 30 000 сужэнскіх параў, адной паловай у якіх зьяўляліся жыды[4].

Хада падзеяў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзёньнік Гёбэльса з намерам ачысьціць Бэрлін ад жыдоў

22 студзеня 1943 року Ёзэф Гёбэльс і Адольф Гітлер вырашылі канчаткова ачысьціць Нямеччыну ад жыдоў[5][6]. 18 лютага ў сваёй прамове пра „татальную вайну“(d) Гёбэльс згадаў і патрэбу ва „ўнутранай бясьпецы ад паўторнага ўдару ў сьпіну[7].

27 лютага Гестапа пачало ў часе „Фабрычнай акцыі(d)“ арыштоўваць апошніх жыдоў у Бэрліне і накіроўваць іх у транзітныя лягеры. 1800 арыштаваных мужчынаў, якія былі жанатыя зь нежыдоўкамі, аддзялілі ад астатніх 10 000 арыштаваных і зьмясьцілі ў будынках на Розэнштрасэ 2—4[8], паколькі яны зьяўляліся „прывілеяванымі“ нават паводле нацысцкіх законаў[9]. Ужо ўвечары 27 лютага перад гэтымі будынкамі і пачаліся жаночыя пратэсты з патрабаваньнем вярнуць іхніх мужоў[10]. Яны разыходзіліся пасьля пагрозаў адкрыць вагонь, але праз пэўны час зноўку зьбіраліся на дэманстрацыю[11]. 1 сакавіка 1943 року пратэст давялося прыпыніць, паколькі пачалося бамбаваньне Бэрліну брытанскай авіяцыяй[12].

РСХА прапаноўвала расстраляць пратэст, аднак Гёбэльс забараніў гэта, палічыўшы пратэст не палітычным, а проста жаданьнем жанчын вярнуць сваіх мужоў; а немагчымасьць схаваць магчымае забойства немцаў магло падарваць дух адзінства нацыі[12]. 6 сакавіка Гёбэльс, зьяўляючыся гаўляйтэрам Бэрліну, загадаў вызваліць усіх зьняволеных у будынках на Розэнштрасэ 2—4. Ягонае міністэрства спрабавала схаваць інфармацыю пра дэманстрацыю, аднак у пачатку сакавіка брытанскія і амэрыканскія газэты распаўсюдзілі пра яе інфармацыю. Тады Гёбэльс паспрабаваў прадставіць як як пратэст супраць брытанскага бамбаваньня Бэрліну.

Гёбэльс ня стаў выконваць сваё абяцаньне Гітлеру зноў паспрабаваць дэпартаваць выжылых з Розэнштрасэ ў Аўшвіц, баючыся ўзнаўленьня пратэстаў. Замест гэтага 18 красавіка 1943 ён запатрабаваў іх зьняць з вопраткі жоўтыя зоркі Давіда.

Неўзабаве высьветлілася, што жанчыны сваім пратэстам на Розэнштрасе, самі таго ня ведаючы, выратавалі жыцьцё парыскім жыдам. Спасылаючыся на тое, што ня вырашанае пытаньне з бэрлінскімі жанатымі жыдамі, памочнік Адольфа Айхмана ў Жыдоўскім аддзеле РСХА Рольф Гюнтэр апраўдваў нявысылку такіх саміх жыдоў з Парыжу. 21 траўня 1943 року Эрнст Кальтэнбрунэр з РСХА выдаў загад пра вызваленьне з канлцягероў усіх нямецкіх жыдоў, жанатых у зьмяшаных шлюбах, акрамя вінаватых у крымінальных злачынствах. Гэтым загадам таксама былі пералічаныя чатыры катэгорыі жыдоў, якія дагэтуль пазьбягалі дэпартацыі; тры катэгорыі было загадана дэпартаваць, а ў чацьвертую ўключылі жыдоў з зьмяшаных шлюбаў. Усе такія сем’і перажылі Галакост.

Пратэст на Розэнштрасэ быў адзіным супраць „канчатковага рашэньня жыдоўскага пытаньня“ ў нацысцкай Нямеччыне[13].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружавая калёна на месцы будынку па Розэнштрасэ, дзе трымалі жыдоў

Будынак на Розэнштрасэ ля Аляксандарпляцу, дзе трымалі схопленых жыдоў, быў зьнішчаны падчас бамбаваньня Бэрліну хаўрусьнікамі напрыканцы вайны. Цяпер на гэтым месцы пастаўленая ружавая калёна з інфармацыяй пра дэманстрацыю.

У сярэдзіне 1980-х рокаў усходненямецкая скульптарка Інгеборг Гунцынгер стварыла мэмарыял жанчынам, якія пратэставалі на Розэнштрасэ. У 1995 року гэты мэмарыял пад назвай „Блёк жанчын“ (па-нямецку: Block der Frauen) быў пастаўлены ў парку непадалёк ад месца падзеяў.

У 2003 року пра падзеі на вуліцы Ружаў рэжысэрка Маргарэта фон Трота зьняла фільм „Розэнштрасэ“ .

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^  Bartrop, Paul R. The Holocaust: An Encyclopedia and Document Collection v.2. — 2017. — P. 552. — ISBN 1440848327
  2. ^  Stoltzfus, Nathan Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. — 2016. — P. 245. — ISBN 978-0-300-21750-6
  3. ^  Stoltzfus, Nathan Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. — 2016. — P. 254. — ISBN 978-0-300-21750-6
  4. ^  1926-2007, Hilberg, Raul The destruction of the European Jews. — Student. — New York: 1985. — ISBN 0841909105
  5. ^  Gellately, Robert The Gestapo and German society : enforcing racial policy, 1933–1945. — Oxford: Clarendon Press, 1990. — P. 143. — ISBN 0198228694
  6. ^ Gellatey Robert Backing Hitler: Consent and Coercion in Nazi Germany, Oxford: Oxford University Press, 2001 page 143.
  7. ^  Gellately, Robert Backing Hitler: Consent and Coercion in Nazi Germany. — Oxford: 2001. — P. 143. — ISBN 0192802917
  8. ^ The Rosenstrasse Demonstration, 1943. USHMM.
  9. ^  Stoltzfus, Nathan Hitler's Compromises : Coercion and Consensus in Nazi Germany. — 2016. — P. 254. — ISBN 978-0-300-21750-6
  10. ^  Paldiel, Mordecai Saving One's Own: Jewish Rescuers During the Holocaust. — 2017. — P. 23–25. — ISBN 9780827612617
  11. ^  Stoltzfus, Nathan Hitler's Compromises: Coercion and Consensus in Nazi Germany. — Yale University Press. — P. 255. — ISBN 978-0-300-21750-6
  12. ^ а б  Stolzfus, Nathan Resistance of the Heart: Intermarriage and the Rosenstrasse Protest in Nazi Germany. — New Brunswick: Rutgers University Press, 2001. — P. 135. — ISBN 0-8135-2909-3
  13. ^  Richie, Alexandra Faust's Metropolis A History of Berlin. — New York: Carroll & Graf, 1998. — С. 518. — ISBN 9780006376880

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Joachim Neander. Sein Leben, seine Lieder, sein Tal, Verlag Presseverband der Evangelischen Kirche im Rheinland (1980).
  • Monika Richarz. Judisches Leben in Deutschland: Selbstzeugnisse zur Sozialgeschichte, vol. 3, 1918–1945, Stuttgart: Dt. Verl.-Anst. (1982): 64.
  • Helmut Eschwege and Konrad Kwiet. Selbstbehauptung und Widerstand deutsche Juden im Kampf um Existenz und Menschewuerde 1933-1945, Hamburg: Christians (1984):43.
  • Konrad Kwiet. Selbstbehauptung und Widerstand: Deutsche Juden im Kampf um Existenz und Menschenwürde, 1933-1945, Christians (1984). ISBN 978-3767208506
  • Helmut Eschwege. Fremd unter meinesgleichen: Erinnerungen eines Dresdner Juden, Ch. Links; 1. Aufl edition (1991). ISBN 978-3861530237
  • Antonia Leugers. Gegen eine Mauer bischöflichen Schweigens: Der Ausschuss für Ordensangelegenheiten und seine Widerstandskonzeption 1941 bis 1945, Verlag J. Knecht (1996).
  • Christof Dipper. Schwierigkeiten mit der Resistenz, Geschichte und Gesellschaft 22 (1996): 409–416.
  • Heinz Boberach. Aemter, Abkuerzungen, Aktionen des NS-Staates, Munich: Saur (1997): 379.
  • Eric A. Johnson. Nazi Terror: The Gestapo, Jews, and Ordinary Germans, New York: Basic Books (1999): 25.
  • Marion A. Kaplan. Dignity and Despair, Oxford University Press: (1999): 193.
  • Nathan Stoltzfus. Resistance of the Heart: Intermarriage and the Rosenstrasse Protest in Nazi Germany, Rutgers University Press (March 2001): paperback: 386 pages. ISBN 0-8135-2909-3
  • Christof Dipper. Third Reich History as if the People Mattered, Geschichte und Gesellschaft 26, no. 4 (2000). John J. Michalczyk, Confront!: Resistance in Nazi Germany, Peter Lang, 2004: 8. ISBN 0820463175
  • Wolf Gruner, Widerstand in der Rosenstraße, Fischer Taschenbuch Vlg. (2005). ISBN 978-3596168835
  • Nathan Stoltzfus. Hitler's Compromises: Coercion and Consensus in Nazi Germany, Yale University Press (2016). ISBN 978-0-300-21750-6
  • Nathan Stoltzfus and Birgit Maier-Katkin. Protest in Hitler's "National Community": Popular Unrest and the Nazi Response, Berghahn Books (2016). ISBN 978-1-78238-824-1
  •  Potter, Hilary Remembering Rosenstrasse: History, Memory and Identity in Contemporary Germany. — Peter Lang Limited, 2018. — ISBN 978-3-0343-1917-1
  •  Gruner, Wolf Widerstand in der Rosenstraße: Die Fabrik-Aktion und die Verfolgung der "Mischehen" 1943. — FISCHER Digital, 2015. — ISBN 978-3-10-560178-5
  •  Schulle, Diana The Rosenstrasse protest // Jews in Nazi Berlin: From Kristallnacht to Liberation / Beate Meyer, Hermann Simon, Chana Schütz. — University of Chicago Press, 2009. — ISBN 978-0-226-52159-6

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Галакост у Нямеччыне 52°31′18.5″ пн. ш. 13°24′16″ у. д. / 52.521806° пн. ш. 13.40444° у. д. / 52.521806; 13.40444