Перайсьці да зьместу

Шафранавая рэвалюцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пратэсты ў М’янме (2007)»)
Шафранавая рэвалюцыя
Дэманстранты ў Янгоне насуць транспарант з надпісам ня-гвалт: нацыянальны рух па-бірманску, ззаду бачная пагада Швэдагон
Дэманстранты ў Янгоне насуць транспарант з надпісам ня-гвалт: нацыянальны рух па-бірманску, ззаду бачная пагада Швэдагон
Дата2007
МесцаМ’янма
Прычыны
Мэты
Спосабы
ВынікПратэсты здушаныя, праведзеныя рэформы і выбары ўраду

Шафра́навая рэвалю́цыя — сэрыя антыўрадавых пратэстаў у М’янме цягам 2007 року. Непасрэднай прычынай пачатку пратэстаў 15 жніўня было неабвешчанае рашэньне кіроўнае хунты, Дзяржаўнае рады міру і разьвіцьця, скасаваць субсыдыі на паліва, што спрычыніла рэзкі скачок цэнаў на дызэль і бэнзін на 66%[1], а коштаў на звадкаваны прыродны газ — у пяць разоў меней чым за тыдзень[2].

На чале пратэстаў сталі студэнты і апазыцыя, у тым ліку жанчыны. Ладзіліся кампаніі негвалтоўнага супраціву. Сьпярша хунта імгненна на іх рэагавала, дзясяткі пратэстоўцаў былі арыштаваныя і затрыманыя. З 18 верасьня да пратэстаў далучыліся тысячы будысцкіх манахаў, пакуль яны не былі брутальна разагнаныя ўрадавымі сіламі 26 верасьня[3].

Манахі зьбіраюцца ў пагадзе Швэдагон у Янгоне

Выраз «Шафранавая рэвалюцыя» паходзіць ад колеру робаў будысцкіх манахаў, якія былі правадырамі пратэстаў[4]

  1. ^ Human Rights Concern (анг.) Праверана 7 April 2009 г. Архіўная копія ад 16 May 2009 г.
  2. ^ Burma leaders double fuel prices
  3. ^ UN envoy warns of Myanmar crisis
  4. ^ Richard Lloyd Parry. Nuns join monks in Burma's Saffron Revolution (анг.) // The Times, 24 September 2007 г. Праверана 10 красавіка 2009 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]