Прасьвета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Прасьвета»
Дата ўтварэньня Сьнежань 1924
Тып Асьветнае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Беларусізацыя
Старшыня Арсень Паўлюкевіч

«Прасьвета» — беларуская культурна-асьветніцкае таварыства, якое было створана на арганізаваным Часовай беларускай радай зьезьдзе беларускіх настаўнікаў у сьнежні 1924 году.

Задумвалася як альтэрнатыва Таварыству Беларускай Школы, аднак шырокае дзейнасьці разгарнуць ня здолела. 12 лютага 1930 выступіла з мэмарандумам да Варшаўскага мітрапаліта аб увядзеньні беларускае мовы ў праваслаўнае набажэнства.