Перайсьці да зьместу

Помнік забітым работнікам верфі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік забітым работнікам верфі

Помнік забітым работнікам верфі (па-польску: Pomnik Poległych Stoczniowców 1970) — манумэнт у Гданьску ў выглядзе трох крыжоў зь якарамі, усталяваны ў памяць аб ахвярах хваляваньняў у Польшчы 1970 году, усталяваны за 30 мэтраў ад месца гібелі першых трох ахвяр.

Ідэя стварэньня помніка зьявілася яшчэ ў 1971 годзе, але яе рэалізацыя стала магчымай толькі пасьля падпісаньня гістарычных Гданьскіх пагадненьняў 31 жніўня 1980 году. Праект помніка належыць рабочым верфі і групе мастакоў — Богдану Петрушцы, Веславу Шысьляку, Робэрту Пепліньскаму і Эльжбеце Шчадроўскай. Будаўніцтвам манумэнту займалася брыгада працоўных верфі.

Цырымонія адкрыцьця помніка адбылася 16 сьнежня 1980 году і суправаджалася[1] прэм’ерай рэквіему Lacrimosa кампазытара Кшыштафа Пэндэрэцкага, напісанага ў тым жа годзе.

У 1980-х гадох скрыжаваньне, на якім знаходзіцца манумэнт, служыла месцам збору для дэманстрацыяў «Салідарнасьці».

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]