Помнік беларускім лётчыкам у Малэнчыне
Помнік беларускім лётчыкам у Малэнчыне — памятны камень, устаноўлены 11 красавіка 2010 году ў польскай вёсцы Малэнчын ля Радаму беларускім лётчыкам Аляксандру Марфіцкаму і Аляксандру Жураўлевічу, што трагічна загінулі на міжнародным авіяшоў ў 2009 годзе [1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ініцыятарамі ўшанаваньня памяці афіцэраў выступілі настаяцель мясцовага прыходу і жыхары Малэнчына, іх ідэю падтрымалі камандаваньне Ваенна-паветраных сілаў Польшчы і мясцовыя ўлады[1]. 28 верасьня 2009 году Рада гміны Гузд прыняла ўхвалу аб будаўніцтве помніка лётчыкам, які меў ушанаваць трагічную й гераічную сьмерць лётчыкаў беларускага Су—27 [2]. За часам цырымоніі войт гміны Гузд Адам Яблоньскі й шэф штабу, намесьнік кіраўніка паветраных сіл Польшчы генэрал дывізіі Кшыштаф Залэнскі выказалі меркаваньні, што лётчыкі адмыслова не катапультаваліся, каб адвесьці самалёт ад населенага пункту[3].
У цырымоніі адкрыцьця прыняла ўдзел таксама дэлегацыя войскаў Беларусі з Ігарам Азаронкам [4], прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу, члены сем’яў загінулых [1], радамскія палітыкі мясцовага самакіраваньня ды тлумна жыхары навакольных вёсак [5]. У цырымоніі ўдзельнічалі таксама: рэпрэзэнтацыйная кампанія Войска Польскага ды вайсковы аркестар з Дэмбліна, а таксама польская акрабатычная авіягрупа [5]. Памятнік асьвяціў каталіцкі біскуп радамскі Генрык Тамасік супольна з намесьнікам праваслаўнага ардынарыюша Войска Польскага біскупам палкоўнікам Міхалам Дудічам. У цырымоніі мелі ўдзельнічаць кіраўнік паветраных войскаў Польшчы Анджэй Бласік ды праваслаўны ардынарыюш біскуп Мірон Хадакоўскі, але яны днём раней загінулі ў смаленскай авіякатастрофе[3].
Удзельнікі цырымоніі хвілінай цішы ўшанавалі памяць загінулых у смаленскай авіякатастрофе[4].
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік, праектантам якога зьяўляецца радамянка Анна Рудніцкая[4], устаноўлены на месцы падзеньня самалёта[1]. Гранітная аснова нагадвае контур Су-27 з двума крыжамі — праваслаўным і каталіцкім. Хрысьціянскія сымбалі зробленыя з мэталу рухавіка пацярпелага крушэньне самалёта. Вышыня помніка — больш за 2 м, на п’едэстале — надпісы на беларускай і польскай мовах[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Помнік беларускім лётчыкам ўрачыста адкрыты ў польскім Радаме // Наша Ніва, 11 красавіка 2010
- ^ Uchwała Nr XLVI/217/2009 Rady Gminy Gózd z dnia 28 września 2009 r. (пол.)
- ^ а б Notatka na oficjalnej stronie Sił Powietrznych RP(недаступная спасылка) (пол.)
- ^ а б в Odsłonięto pomnik upamiętniający białoruskich lotników // gazeta.pl, 2010-04-11 (пол.)
- ^ а б K. Piotrowska, Poświęcili własne życie // Gość Radomski, 25 kwietnia 2010, str. 6 (пол.)