Перайсьці да зьместу

Помнік Тарасу Шаўчэнку (Орск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Помнік Тарасу Шаўчэнку
Краіна
Месцазнаходжаньне Орск[d]
Статус аб’ект культурнай спадчыны Расеі федэральнага значэньня[d]
Помнік Тарасу Шаўчэнку на Вікісховішчы

По́мнік Тара́су Шаўчэ́нку — помнік, адкрыты 17 жніўня 1959 року на аднайменнай плошчы Орску ў памяць перабываньня ўкраінскага паэта Тараса Шаўчэнкі ў Орскай фартэцыі.

Аб’ект культурнай спадчыны Расейскай Фэдэрацыі з ахоўным нумарам № 5610027000[1].

Шараговец 3-й роты 5-га лінейнага батальёну Тарас Шаўчэнка адбываў у Орску пакараньне за ўдзел у Кірыла-Мятодаўскім брацтве з 22 чэрвеня 1847 па 11 траўня 1848 року[2].

Манумэнт у гонар гэтай падзеі быў адліты з бронзы на Мыцішчынскім заводзе. Урачыстае адкрыцьцё адбылося 17 жніўня 1959 року з удзелам дэлегацыі з УССР. Помнік усталяваны ў цэнтральнай частцы места на плошчы імя Тараса Шаўчэнкі. Аўтары — скульптар Л. Пісарэўскі і архітэктар М. Габелка[2].

У цяперашні час у Орску не захавалася будынкаў, зьвязаных зь месцам перабываньня Тараса Шаўчэнкі, але ягонае імя носяць Орскі пэдагагічны інстытут і адна зь бібліятэк, а таксама меская вуліца[2].

Пастамэнт аблямаваны гранітнымі плітамі. Вышыня скульптуры — 5 мэтраў, пастамэнту — 4 мэтры. Помнік уяўляе зь сябе скульптуру сядзячага Тараса Шаўчэнкі ў накінутым на адно плячо шынялі. На пастамэнце выразаны тэкст: «Т. Г. Шевченко. 1814—1861».

  1. ^ Постановление Совета Министров РСФСР № 624 от 04.12.1974.
  2. ^ а б в Пам’ятник Т.Г.Шевченку в Орську (укр.) Музейний Портал Праверана 25 траўня 2022 г. Архіўная копія ад 23 красавіка 2022 г.