Помнік Тарасу Шаўчэнку (Кіеў)
Славутасьць | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Кіеве
Пам'ятник Тарасові Шевченку у Києві | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Кіеве
| |
Краіна | Украіна |
Места | Кіеў |
Каардынаты | 50°26′30″ пн. ш. 30°30′46″ у. д. / 50.44167° пн. ш. 30.51278° у. д.Каардынаты: 50°26′30″ пн. ш. 30°30′46″ у. д. / 50.44167° пн. ш. 30.51278° у. д. |
Аўтар праекту | Мацьвей Манізэр |
Дата заснаваньня | 1939 |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Кіеве | |
Помнік Тарасу Шаўчэнку ў Кіеве на Вікісховішчы |
По́мнік Тара́су Шаўчэ́нку — помнік вялікаму ўкраінскаму паэту, пісьменьніку й мастаку Тарасу Шаўчэнку ў Кіеве (Украіна). Знаходзіцца ў парку Шаўчэнкі, насупраць Чырвонага корпусу Кіеўскага ўнівэрсытэту. Зьяўляецца адным з сымбаляў сучаснага Кіева.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік адкрыты 6 сакавіка 1939 году на месцы былога помніка Мікалаю I, заснавальніку Кіеўскага імпэратарскага ўнівэрсытэту св. Уладзімера, які быў дэмантаваны бальшавікамі ў 1920 годзе і пераплаўлены на заводзе «Арсэнал». Адкрыцьцё было прымеркаванае да 125-годзьдзя з дня нараджэньня паэта. З гэтай нагоды ўнівэрсытэту і парку было таксама прысвоенае імя вялікага ўкраінца.
Народны паэт стаіць прама, з трошкі нахіленай наперад галавой. Твар выказвае самотныя разважаньні. Рукі паэта складзеныя за сьпіной. На левай руцэ вісіць паліто або плашч.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры незалежнай Украіне, з 1991 году, да помніка Кабзару традыцыйна ўскладаюць кветкі першыя асобы дзяржавы на чарговую гадавіну з дня сьмерці Тараса Шаўчэнкі і з нагоды афіцыйных украінскіх сьвятаў, а таксама замежныя высокія госьці падчас візытаў ва Ўкраіну. Акрамя таго, у 1995—1996 гадах малюнак помніка быў разьмешчаны на ўкраінскай банкноце наміналам у адзін мільён карбованцаў.
Сёньня помнік Тарасу Шаўчэнку зьяўляецца галоўнай дамінантай парку Шаўчэнкі і адным з сымбаляў сучаснага Кіева. Каля манумэнта нярэдка праходзяць сходы грамадзян, мітынгі розных палітычных сілаў і грамадзкіх рухаў. Таксама каля помніка Кабзару традыцыйна праводзіцца шэраг культурных мерапрыемстваў, у прыватнасьці, штогод ля падножжа помніка праходзіць цырымонія ўручэньня народнай шаўчэнкаўскай прэміі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік Тарасу Шаўчэнку (Кіеў) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў