Помнікі архітэктуры Беларусі (манэты)
Выгляд
Сэрыя памятных манэт «Помнікі архітэктуры Беларусі» — сэрыя беларускіх юбілейных манэт Нацыянальнага банку Беларусі, прысьвечаная архітэктурным помнікам Беларусі.
Сэрыя распачата манэтаю прысьвечанай Мірскаму замку 29 сьнежня 1998.
На сёньняшні час выбіты наступныя манэты:
- Мірскі замак — 29 сьнежня 1998
- Барысаглебская царква — 20 ліпеня 1999
- Царква-крэпасьць Сынковічы — 16 кастрычніка 2000
- Камянецкая вежа — 20 сьнежня 2001
- Спаса-Праабражэнская царква — 8 сьнежня 2003
- Замак Радзівілаў. Нясьвіж — 16 лістапада 2004
- Фарны касьцёл. Нясьвіж — 18 кастрычніка 2005