Плянэты-гіганты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Зьверху ўніз: Нэптун, Уран, Сатурн і Юпітэр (не ў маштабе)

Плянэты-гіганты — чатыры плянэты Сонечнай сыстэмы: Юпітэр, Сатурн, Уран, Нэптун; разьмешчаныя за межамі кальца малых плянэт. Гэтыя плянэты, якія маюць шэраг падобных фізычных характарыстык, таксама называюць зьнешнімі плянэтамі.

У адрозьненьне ад цьвёрдацельных плянэт зямной групы, усе яны зьяўляюцца газавымі плянэтамі, валодаюць значна больш вялікімі памерамі і масамі (з прычыны чаго ціск у іх нетрах значна вышэйшы), больш нізкай сярэдняй шчыльнасьцю (блізкай да сярэдняй Сонечнай, 1,4 г/см³), магутный атмасфэрай, хуткім кручэньнем, а таксама кольцамі (у той час як у плянэт зямной групы такіх няма) і вялікай колькасьцю спадарожнікаў. Амаль усе гэтыя характарыстыкі меншаюць ад Юпітэра да Нэптуну.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]