Перайсьці да зьместу

Экзаплянэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Экзаплянэты»)

Экзаплянэ́та (па-старажытнагрэцку: Εξω, exo — па-за, знадворку), або пазасонечная плянэта — плянэта, якія круціцца вакол зоркі за межамі Сонечнай сыстэмы. Плянэты надзвычай малыя й цьмяныя ў параўнаньні з зоркамі, а самі зоркі знаходзяцца далёка ад Сонца (найбліжэйшая — на адлегласьці 4,22 сьветлавых года). Таму доўгі час задача выяўленьня плянэт каля іншых зорак была невырашальнай. Цяпер такія плянэты сталі вядомыя дзякуючы дасканалым навуковым мэтадам, часьцей на мяжы іх магчымасьцяў.

На пачатак 2011 году вядома 519 экзаплянэт у 435 плянэтных сыстэмах[1]. Пераважная большасьць зь іх выяўлена з выкарыстаньнем розных непрамых мэтодык дэтэктаваньня, а не візуальнага назіраньня. Асноўныя зь вядомых экзаплянэт — газавыя гіганты й больш паходзяць на Юпітэр, чым на Зямлю. Відавочна, гэта тлумачыцца абмежаванасьцю мэтадаў выяўленьня.

  1. ^ Interactive Extra-solar Planets// Энцыкляпэдыя пазасонечных плянэт (анг.)