Плянэта малпаў (фільм, 2001)
«Плянэ́та ма́лпаў» (па-ангельску: Planet of the Apes) — амэрыканскі навукова-фантастычны прыгодніцкі баявік 2001 году, зьняты Тымам Бэртанам паводле сцэнару Ўільяма Бройлза-малодшага, Лоўрэнса Конэра і Марка Розэнтала. Гэта шостая частка сэрыі фільмаў «Плянэта малпаў», якая грунтуецца на аднайменным рамане П’ера Буля 1963 году і служыць рымэйкам кінавэрсіі 1968 году. У фільме здымаліся Марк Ўолбэрг, Тым Рот, Гэлена Бонэм Картэр, Майкл Кларк Дункан, Крыс Крыстафэрсан, Эстэла Ўорэн і Пол Джамаці. У ім распавядаецца пра аварыйную пасадку астранаўта Лео Дэйвідсана (Ўолбэрг) на плянэце, заселенай разумнымі малпамі.
«Плянэта малпаў» была выпушчаная ў ЗША 27 ліпеня 2001 году кампаніяй 20th Century Fox. Фільм атрымаў неадназначныя водгукі крытыкаў, якія раскрытыкавалі заблытаны сюжэт і фінал кінастужкі, але высока ацанілі пратэзны макіяж, візуальныя аспэкты і музычнае афармленьне. Не зважаючы на фінансавы посьпех, кампанія Fox пастанавіла адмяніць плянаваны сыквэл і аднавіла сэрыю фільмаў толькі ў 2011 годзе з фільмам «Паўстаньне плянэты малпаў».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2029 годзе на борце касьмічнай станцыі ЗША «Абэрон» Лео Дэйвідсан (Марк Ўолбэрг) шчыльна працуе з чалавекападобнымі малпамі, якіх трэнуюць дзеля палётаў у космас. Ягоны любімы таварышам па працы ёсьць шымпанзэ на імя Пэрыкл. У сувязі зь сьмяротнай электрамагнітнай бурай, якая набліжаецца да станцыі, невялікая касьмічная капсула, якую пілятуе Пэрыкл, выкарыстоўваецца дзеля зандаваньня шторму. Аднак, Пэрыкл з капсулай зьнікае ў шторме. Каб выратаваць сябра Лео бярэ другую капсулу, каб знайсьці Пэрыкла. Увайшоўшы ў шторм, Лео губляе сувязь з «Абэронам» і ў 5021 годзе нашай эры разьбіваецца на плянэце пад назвай Ашлар. Ён даведваецца, што гэтым сьветам кіруюць разумныя малпы, якія ставяцца да людзей як да рабоў.
Лео сустракае самку шымпанзэ на імя Ары (Гэлена Бонэм Картэр), якая пратэстуе супраць дрэннага абыходжаньня зь людзьмі. Яна пастанаўляе купіць Лео ды яшчэ рабыню на імя Даена (Эстэла Ўорэн), каб яны працавалі слугамі ў доме ейнага бацькі сэнатара Сандара (Дэйвід Ўорнэр). Лео ўцякае з клеткі і вызваляе іншых людзей. Лімба (Пол Джамаці), арангутанг-гандляр захопленымі людзьмі, бачыць іх, але трапляе ў палон да людзей. Генэрал-забойца Тэйд (Тым Рот) і ягоны памагаты палкоўнік гарыла Атар (Майкл Кларк Дункан), выпраўляюцца з маршам воінаў-малпаў, каб перасьледваць людзей. Лео з дапамогай сваёй прылады знаходзіць Каліму, забаронены сьвяты храм Сэмаса, першай малпы, якую сучасныя малпы шануюць як бога.
Выявілася, што Калімай ёсьць рэшткі «Абэрона», які разьбіўся аб паверхню плянэты і цяпер выглядае старажытным. Згодна з кампутарнымі журналамі, станцыя месьціцца на плянэце ўжо тысячы гадоў. Лео разумее, што калі ён увайшоў у вір, ён быў падштурхнуты наперад у часе, у той час як «Абэрон», які шукаў яго, разьбіўся на плянэце задоўга да яго. Справаздачы выкрылі тое, што некалі малпы на борце пад кіраўніцтвам Сэмаса арганізавалі мяцеж і захапілі судна пасьля таго, як яно разьбілася, а сучасныя людзі і малпы ёсьць нашчадкамі пасажыраў «Абэрону». Урэшце, паміж людзьмі і малпамі ладзіцца фінальнай бітва, якая перарываецца зьяўленьнем на сваёй капсуле астранаўта-шымпанзэ Пэрыкла. Гэта змушае малпаў спыніць бітву зь людзьмі, бо яны ўспрынялі Пэрыкла як вяртаньне Сэмаса. Толькі Тэйд ладзіць супраціў, але хутка трапляе ў пастку.
Тым часам Лео зладкоўваецца ў непашкоджаную капсулу Пэрыкла і праходзіць праз тую ж электрамагнітную буру. Ён вяртаецца на Зямлю, аварыйна сядаючы ў Вашынгтоне. Ён выбіраецца з апарата і заходзіць у мэмарыял Лінкальна, дзе выяўляе, што цяпер гэта помнік у гонар генэрала Тэйда. Тым часам яго атачае натоўп паліцыянтаў, пажарных і рэпартэраў. Лео разумее, што знаходзіцца на Зямлі, дзе дамінуюць малпы.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгацыі аглядаў Rotten Tomatoes «Плянэта малпаў» мае рэйтынг ухвалы 43% на падставе 201 агляду зь сярэднім рэйтынгам 5,7/10. Кансэнсус кінакрытыкаў парталу абвяшчае, што гэты рымэйк «Плянэты малпаў», на думку некаторых крытыкаў, ня можа параўноўвацца з арыгіналам, але яскравыя візуальныя эфэкты і зачараваньне фільмам могуць вас захапіць[15]. На Metacritic фільм мае 50 сярэдняўзважаных пунктаў з 100 мажлівых, згодна з 34 крытычнымі аглядамі, што сьведчыць пра зьмяшаныя або пасярэднія водгукі[16]. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму сярэднюю адзнаку B− паводле шкалы ад A+ да F.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.imdb.com/title/tt0063442/
- ^ https://www.filmaffinity.com/en/film550044.html
- ^ а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=29284.html
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м н http://www.filmaffinity.com/es/film550044.html
- ^ а б в г д http://stopklatka.pl/film/planeta-malp-2001
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м http://www.imdb.com/title/tt0133152/
- ^ а б https://www.siamzone.com/movie/m/251
- ^ а б в г д е http://www.ofdb.de/film/7481,Planet-der-Affen
- ^ а б в г http://www.imdb.com/title/tt0133152/fullcredits?ref_=tt_cl_sm
- ^ http://bbfc.co.uk/releases/planet-apes-film
- ^ а б в г д е ё ж з і к л м Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
- ^ а б в http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=planetoftheapes01.htm
- ^ http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=46379&type=MOVIE&iv=Basic
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ «Planet of the Apes (2001)». Rotten Tomatoes.
- ^ «Planet of the Apes reviews». Metacritic.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт.
- Плянэта малпаў (анг.) на сайце IMDb
- Плянэта малпаў на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Плянэта малпаў на Metacritic