Плямбаваны вагон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Уладзімер Ленін у агентурным парыку і грыме, які хаваўся ад законнага арышту пракуратуры і контрвыведкі Расейскай імпэрыі (фотаздымак з падробленага пашпарту грамадзяніна Расейскай імпэрыі Ульянава У.І. пад фальшывым імем Іванова К.П.), пасьля дыверсійнай высадкі «плямбаванага вагона» (ліпень-жнівень 1917 г.)

Плямбаваны вагон — усталяваная ў гістарыяграфіі назва трох цягнікоў, у якіх са Швайцарыі празь Нямеччыну ў Расею ў красавіку 1917 году праехала вялікая група расейскіх рэвалюцыянэраў-эмігрантаў.

У больш вузкім ўжываньні пад «пламбаваным вагонам» маецца на ўвазе толькі той вагон першага зь цягнікоў, у якім празь Нямеччыну перамяшчалася група бальшавікоў з 23 чалавек на чале з Уладзімерам Леніным, якія, па заданьні Генштабу Нямеччыны і нямецкага ўрада, мелі мэтай антыўрадавымі і падрыўнымі дзеяньнямі садзейнічаць сепаратнаму выхаду Расейскай імпэрыі з Першай сусьветнай вайны.

Таму сьледчымі афіцыйна была адкрытая вытворчасьць папярэдняга рассьледаваньня па крымінальнай справе ў дачыненьні Ўльянава (Леніна) за шпіянаж з мэтай яго арышту, таму першым за загадам навастворанага ўраду РСФСР пасьля дзяржаўнага перавароту (так званай «рэвалюцыі 1917 года») была менавіта ліквідацыя дакумэнтаў пра гэты факт у гісторыі (настолькі важная, што загад штурмаваць Зімні палац — рэзыдэнцыю Часовага ўраду Расейскай імпэрыі быў другім па чарзе).

Ваенная контрвыведка Расейскай імпэрыі і пракуратура Санкт-Пецярбургу шляхам афіцыйнага і законнага сьледзтва даказалі віну В. Ульянава-Леніна (ён жа «Ленін») і ягоных паплечнікаў з «плямбаванага вагона». Старшыня Часовага ўраду Расейскай імпэрыі Аляксандар Керанскі не хацеў арыштоўваць Леніна, таму што ён быў яго асабістым савучням з гімназіі, знаёмым зь дзяцінства, але, апынуўшыся ў выніку кастрычніцкага бунту ў эміграцыі ў Нью-Ёрку, шкадаваў, што не дазволіў арышт Леніна.