Парык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кароль Станіслаў Ляшчынскі ў парыку «бінет»

Парык (па-француску: Perruque) — штучныя або сапраўдныя валасы, якія апранаюцца на галаву як шапка, ствараючы тую фрызуру, пад якую ён зроблены. Парыкі бываюць экзатычных колераў, такіх як зялёны, сіні, чырвоны і г. д. У цяперашні час парыкі выкарыстоўваюцца ў тэатральным мастацтве і шоў-бізнэсе.

Натуральныя валасы бяруць у людзей або жывёлаў. У якасьці альтэрнатывы ў Старажытным Эгіпце выкарыстоўваўся папірус.