Плюска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жалуды маюць выразную плюску

Плю́ска (па-лацінску: cúpula — кубачак) — келіхаваты ворган, які атачае плод некаторых расьлінаў атраду Букакветныя. Утвараецца ў выніку зрастаньня лісьцяў і прыкветкаў рэдукаванага суквецьця. Можа цалкам пакрываць плод.

Зьяўляецца характэрнай рысай расьлінаў сямейства букавых, таму асобныя дасьледчыкі адносілі расьліны, які ўтвараюць плюскі (дуб, ляшчына, каштан), у асобнае сямейства, якое больш-менш супадае з названым сямействам. А. П. Дэкандоль у сваёй клясыфікацыі аб’яднаў расьліны, якія маюць плюскі, у сямейства (па-лацінску: Cupuliferae) — літаральна гэта можна перавесьці як плюсканосныя, або кубачкападобныя, або келіхаватыя.

У клясыфікацыі Бэнтама і Гукера, таксама састарэлай, таксама ёсьць гэта сямейства, якое, праўда, аб’ядноўвае трохі больш расьлінаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]