Перайсьці да зьместу

Плоўдзіўскі антычны тэатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Плоўдзіўскі антычны тэатар
КраінаБаўгарыя
МесцазнаходжаньнеПлоўдзіў
Каардынаты42°08′48″ пн. ш. 24°45′03″ у. д.HGЯO
БудаўнікМарк Ульпіюс Траян
Будаваньне108114 гады
Сайтancienttheaterplovdiv.eu (баўг.) (анг.)
Плоўдзіўскі антычны тэатар на мапе Баўгарыі
Плоўдзіўскі антычны тэатар
Плоўдзіўскі антычны тэатар
Плоўдзіўскі антычны тэатар
Плоўдзіўскі антычны тэатар на Вікісховішчы

Плоўдзіўскі антычны тэатар — адзін з найбольш добра захаваўшыхся рымскіх тэатраў, знаходзіцца ў цэнтры гораду Плоўдзіў, Баўгарыя. Як мяркуецца, ён быў пабудаваны напрыканцы праўленьня імпэратара Траяну[1]. Тэатар быў выяўлены падчас археалягічных раскопак, якія праводзіліся з 1968 па 1979 год.

Тэатар можа зьмяшчаць ад 5000 да 7000 гледачоў, і працягвае выкарыстоўвацца ў цяперашні час.[2][3]

Тэатар разьмешчаны ў Старым горадзе Плоўдзіва, у лагавіне паміж пагоркамі Таксім і Джамбаз.

Месцы для гледачоў арыентаваны на поўдзень, да старажытнага гораду ў нізіне і Радопскіх гор. Тэатар ўяўляе сабой паўкола з вонкавым дыямэтрам 82 мэтры. Падзяляецца на глядзельную залю (аўдыторыюм) і сцэну (архэстра). Глядзельная заля выдзяўблена ў схіле пагорку. Зона для гледачоў (кавеа) складаецца з 28 канцэнтрычных шэрагаў мармуровых сядзеньняў, якія падзеленыя праходам на два ярусы. Верхні ярус перасякаюць вузкія радыяльныя лесьвіцы. Месцы для гледачоў атачаюць падковападобную сцэну дыямэтрам 26,64 м[4]. Сцэнічныя памяшканьня (скена) разьмешчаны на поўдзень ад асноўнай сцэны. Яны маюць 3 паверхі, якія падтрымліваюцца калёнамі. Праскеній (сьцяна за сцэнай) мае вышыню 3,16 м і дэкараваны іанічнай мармуровай калёнадай. Фасад скены, зьвернуты ў глядзельную залю, складаецца з двухузроўневага порціка, на першым узроўні якога знаходзяцца калёны іянічнага ордэру, а на другім — рымска-карынфскага ордэру. На фасадзе скены — 3 сымэтрычна разьмешчаных парталы. Уваход у архэстру злучае кавэа і сцэнічныя памяшканьні. Крыты праход пачынаецца ў цэнтры архэстры і вядзе праз сцэнічныя памяшканьні вонкі. Іншы крыты праход пачынаецца ў цэнтральнай частцы верхняга шэрагу глядзельнай залі і злучае кавэа з Трымонцыюмам.

  1. Nicolay Sharankov: Unknown Governors of Provincia Thracia, Late I-Early II Century AD.
  2. Bulgaria
  3. Kostash Prodigal Daughter: A Journey to Byzantium
  4. Античният Филипопол