Плоцевыя органы
Пло́цевыя о́рганы, таксама рэпрадукты́ўныя о́рганы, палавы́я о́рганы — частка арганізму, якая ўдзельнічае ў плоцевым размнажэньні. Плоцевыя органы ўяўляюць сабой першасныя плоцевыя прыкметы арганізму. Плоцевыя органы адказваюць за вытворчасьць і транспарціроўку гамет, а таксама спрыяюць разьвіцьцю й нараджэньню нашчадкаў, апладненьню. Плоцевыя органы сустракаюцца ў многіх відаў жывёлаў і расьлінаў, прычым іхныя асаблівасьці залежаць ад віду.
Плоцевыя органы чалавека
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэпрадуктыўная сыстэма чалавека — комплекс органаў і сыстэмаў, якія забясьпечваюць працэс апладненьня, спрыяюць узнаўленьню чалавека. Размнажэньне (рэпрадукцыя) чалавека адбываецца ў выніку ўнутранага апладненьня, які завяршае плоцевы акт.
Плоцевыя органы чалавека — чэлес (мужчынскі плоцевы орган) і похва (жаночы плоцевы орган).
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|