Плязма
Пля́зма (ад па-грэцку: πλάσμα «выляпленае», «аформленае») — у фізыцы і хіміі цалкам ці часткова іянізаваны газ, які можа быць як квазінэўтральным, так і неквазінэўтральным. Плязма часам называецца чацьвёртым (пасьля цьвёрдага, вадкага і газападобнага) агрэгатным станам рэчыва.
Слова «іянізаваны» азначае, што ад электронных абалонкаў значнай часьці атамаў ці малекулаў адзелены прынамсі адзін электрон. Слова «квазінэўтральны» азначае, што, нягледзячы на наяўнасьць свабодных зарадаў (электронаў і іёнаў), сумарны электрычны зарад плязмы прыблізна роўны нулю. Прысутнасьць свабодных электрычных зарадаў робіць плязму праводзячым асяродзьдзем, што абумоўлівае яе заўважна большае (у параўнаньні зь іншымі агрэгатнымі станамі рэчыва) узаемадзеяньне з магнітным і электрычным палямі. Чацьвёрты стан рэчыва быў вынайдзены Ўільямам Круксам у 1879 годзе і названае «плязмай» Ірвінгам Ленгмюрам у 1928 годзе, верагодна з-за асацыяцыі з плязмай крыві. Легмюр пісаў:
|
Шматлікія філёзафы антычнасьці сьцьвярджалі, што сьвет складаецца з чатырох стыхіяў: зямлі, вады, паветра і агню. Гэтае палажэньне з улікам некаторых дапушчэньняў укладваецца ў сучаснае навуковае прадстаўленьне аб чатырох агрэгатных станах рэчыва, прычым плязме, відавочна, адпавядае агонь[1]. Уласьцівасьці плязмы вывучае фізыка плязмы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плязма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў