Петрыкаўскі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 15:28, 16 траўня 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Петрыкаўскі замак — драўлянае абарончае і рэпрэзэнтатыўнае збудаваньне ў Петрыкаве.

Паводле інвэнтара за 1810 год да драўлянай брамы замка вёў драўляны мост з парэнчамі. На ніжнім паверсе брамы месьцілася хата з алькежамі і дзьве каморы, а ў верхнім — летняе жытло. Брама завяршалася шатровым дахам з круглай банькай. У цэнтры дзядзінца стаяў драўляны палац з бруса пад ламаным гонтавым дахам з дэкаратыўнымі дымнікамі. Унутры палац меў вялікія і малыя сенцы, шэраг пакояў, гардэроб, спальню з альковам, парадную залю і на другім паверсе летняе жытло. Па бакох палац флянкавалі дзьве афіцыны. За палацам быў разьбіты сад, які спускаўся да берагоў Прыпяці.