Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Петрапаўлаўскі касьцёл (Коўна)»)
Вежа ў сармацкім стылі касьцёла Сьвятых Пятра і Паўла ў Коўне

Ковенскі касьцёл Сьвятых Пятра і Паўла — помнік архітэктуры готыкі XVXIX стагодзьдзяў.

  • 1408 – 1413 — збудаваны мураваны касьцёл.
  • 1624 — корпусу храма былі нададзены барочныя рысы.
  • 1800 — рэстаўраваны, дабудавана вежа на галоўным фасадзе.

Ад першапачатковага гатычнага касьцёлу больш-менш захавалася бадай што толькі ўсходняя частка: апсыда і прэзьбітэрый. Іх даволі тонкія сьцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, перакрыцьцё ўтвараюць вытанчаныя позьнегатычныя сотавыя скляпеньні. Вежа на галоўным фасадзе храма так званага «сармацкага» тыпу маюць больш позьняе паходжаньне.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Коўна)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў