Перайсьці да зьместу

Паўшар’е сушы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўшар'е сушы»)
Паўшар'е сушы на мапе Зямлі.

Паўшар'е сушыпаўшар'е Зямлі, з цэнтрам, разьмешчаным па каардынатах 47°13′ пн. ш. 1°32′ з. д. / 47.217° пн. ш. 1.533° з. д. / 47.217; -1.533 (недалёка ад францускага места Нант). Дадатковым да паўшар'я сушы зьяўляецца паўшар'е вады.

Паўшар'е сушы ўключае ў сябе шэсьць сёмых сушы Зямлі, у тым ліку Эўропу, Афрыку, Паўночную Амэрыку, вялікую частку Азіі і вялікую частку Паўднёвай Амэрыкі. Эўропа разьмешчаная ў цэнтры паўшар'я сушы.

З прычыны, што плошча акіянаў, разьмешчаных на паўшар'і сушы, больш, чым плошча сушы на ім, паняцьце «паўшар'е сушы» азначае паўшар'е, на якім разьмяшчаецца найбольшая частка сушы, а не паўшар'е, на якім плошча сушы большая за плошчу акіянаў.