Перайсьці да зьместу

Паўночна-заходні рэгіён разьвіцьця Румыніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночна-заходні рэгіён разьвіцьця Румыніі
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус рэгіён разьвіцьця Румыніі[d] і адміністрацыйная адзінка[d]
Плошча
  • 34 159 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паўночна-заходні рэгіён разьвіцьця Румыніі (па-румынску: Regiunea de dezvoltare Nord-Vest) — адзін з рэгіёнаў разьвіцьця Румыніі. Не зьяўляецца адміністрацыйнай адзінкай, быў створаны ў 1998 годзе для лепшай каардынацыі мясцовага разьвіцьця падчас уваходжаньня Румыніі ў Эўразьвяз.

У склад ПЗРР уваходзяць жудзецы:

Станам на 2004 год, у рэгіёне пражывала 2 740 064 чалавекі. Шчыльнасьць насельніцтва склала 80,21 чал/км², што менш за сярэдні ўзровень па краіне (91,3 чал./км²). 48,77% (1 336 425 чалавек) насельніцтва складаюць мужчыны, 51,23% (1 403 639 чалавек) — жанчыны. Рэгіён зьяўляецца адным з найбольш мультынацыянальных, нацыянальныя меншасьці складаюць 25% насельніцтва.

Аснову эканомікі Паўночна-заходняга рэгіёну складае сельская гаспадарка, у якой занята 46% насельніцтва. У адміністрацыйных цэнтрах жудзецаў дзейнічаюць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Праз рэгіён праходзяць 5 эўрапейскіх дарог E60, E81, E79, E671 і E58. Таксама вядзецца будаўніцтва аўтастрады A3, якая пройдзе праз жудзецы Клуж, Сэлаж і Біхор.

У рэгіёне разьмешчаны 4 аэрапорты — Клуж-Напока, Арадзя, Сату-Марэ і Бая-Марэ. Аэрапорты Клуж-Напока, Арадзя і Бая-Марэ маюць статус міжнародных, а аэрапорт Сату-Марэ выкарыстоўваецца для абслугоўваньня толькі ўнутраных перавозак.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]