Перайсьці да зьместу

Паўночнамуйскі тунэль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паўночна-Муйскі тунэль»)

Каардынаты: 56°13′58.97″ пн. ш. 113°30′11.48″ у. д. / 56.2330472° пн. ш. 113.5031889° у. д. / 56.2330472; 113.5031889 Паўночнаму́йскі тунэ́ль (рас. Северомуйский тоннель) — чыгуначны тунэль у Расеі на Байкала-Амурскай магістралі, адкрыты 5 сьнежня 2003 году. Сваю назву тунэль атрымаў ад назвы Паўночнамуйскага горнага хрыбта ў Буратыі, які ён пранізае наскрозь. Па даўжыні (15 343 м) ён зьяўляецца найбольш доўгім тунэлем у Расеі.[1] Будаўніцтва Паўночнамуйскага тунэлю трывала зь перапынкамі 26 гадоў.

Тэрмін эксплюатацыі тунэля ацэньваецца ў 100 гадоў.

Паўночнамуйскі абход

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночнамуйскі хрыбет зьяўляўся адным з найбольш складаных частак БАМу. Да адкрыцьця Паўночнамуйскага тунэлю цягнікі шлі па абходнай чыгуначнай галіне, пракладзенай праз хрыбет. Першы варыянт абходу адлегласьцю 24,6 км быў пабудаваны ў 1982—1983 гадах; падчас яго будаўніцтва дапускаліся ўхілы да 40 праміле (то бок, да 40 мэтраў уздыму на кілямэтар адлегласьці). Па гэтай прычыне праз гэтую лінію маглі курсаваць толькі грузавыя цягнікі зь некалькімі вагонамі; рух пасажырскіх цягнікоў быў забаронены (празь перацяг людзей перавозілі аўтобусамі).

У 1985—1989 гадах была пабудаваная новая абходная галіна даўжынёй 54 км, якая складалася з шматлічоных крутых сэрпантынаў, высокіх віядукаў і двух петлявых тунэляў (стары абход пазьней быў разабраны). Пэўную вядомасьць атрымаў «Чортавы мост» — віядук з крутым паваротам на ўхіле праз даліну ракі Ітыкыт, які стаіць на двуярусных апорах. Склад быў вымушаны перасоўвацца паміж сопкамі з максымальнай хутнасьцю 20 км/г, рызыкуючы пры гэтым патрапіць пад сьнегазвал. На ўздымах узьнікала патрэба піхаць склады дапаможнымі лякаматывамі. Гэтая частка маршруту патрабавала вялікіх выдаткаў на ўтрыманьне пуцей і забесьпячэньне бясьпечнага руху цягнікоў.

  1. ^ Золотая пряжка БАМ, Вокруг Света  (рас.)