Патэнца
Патэнца | |||
| |||
Краіна: | Італія | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 819 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Тэлефонны код: | 0971 | ||
Паштовы індэкс: | 85100 | ||
Нумарны знак: | PZ | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 40°38′0″ пн. ш. 15°48′0″ у. д. / 40.63333° пн. ш. 15.8° у. д.Каардынаты: 40°38′0″ пн. ш. 15°48′0″ у. д. / 40.63333° пн. ш. 15.8° у. д. | ||
Патэнца | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
https://www.comune.potenza.it/ |
Патэнца (па-італьянску: Potenza) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Базыліката, цэнтрам якога і зьяўляецца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першае паселішча Патэнцы, верагодна, было разьмешчанае крыху ніжэй чым цяпер, прыкладна за 10 кілямэтраў на поўдзень ад сучаснага места. Мясцовае племя люканаў выступілі супраць ворагаў Рыму падчас войнаў апошняга супраць самнітаў і брутыяў. Падпарадкаваныя ў IV стагодзьдзі да н. э., жыхары места паўсталі пасьля паразы рымлянаў у Каннах у 216 годзе да н. э. Тым ня менш, бітва пры Мэтаўры паклала канец любым памкненьням Картагену ў Італіі, і Патэнца зноў была заваявана рымлянамі і зьведзеная да статусу вайсковай калёніі.
У VI стагодзьдзі горад быў далучаны да лянгабардзкага герцагства Бэнэвэнта. Пасьля места часта спустошвалася набегамі сарацынаў, але пасьля нармандзкай заваёвы паўднёвай Італіі паклалі канец гэтым пагрозам. У XII стагодзьдзі Патэнца стала цэнтрам біскупства. У 1137 годзе горад вітаў папу Інакенцыюса II і імпэратара Лётара II падчас іхняй няўдалай спробы заваяваць Нармандзкае каралеўства. У 1148 ці 1149 годзе ў Патэнцы сыцылійскі кароль Ражэр II спаткаўся з каралём Францыі Людовіка VII, якога нармандзкі флёт вызваліў ад сарацынаў. Па рабаваньні імпэратарам Фрыдрыхам II горад застаўся верным Гогэнштаўфэнам, у выніку ён быў амаль цалкам зьнішчаны Карлам I, калі той заваяваў Сыцылійскае каралеўства. У дадатак да гэтага 18 сьнежня 1273 году землятрус таксама зруйнаваў горад.
У наступныя гады позьняга Сярэднявечча горадам валодалі розныя фэадальныя роды да гішпанскага панаваньня. У 1694 годзе ён быў амаль цалкам разбураны чарговым землятрусам. Пасьля абвяшчэньня Нэапалітанскай рэспублікі ў 1799 годзе Патэнца была адным зь першых гарадоў, якія паўсталі супраць караля. Пасьля часовых рэпрэсіяў Бурбонаў горад быў заваяваны францускім войскам у 1806 годзе і абвешчаны сталіцай Базылікаты. Кароль Ёахім Мюрат палепшыў умовы жыцьця мяшчанаў і адміністраваньня гораду. Мадэрнізацыяй места займаўся і Фэрдынанд II у 1846 годзе. У 1848 годзе ў месьце ўспыхнула паўстаньне, якое зноў было здушанае Бурбанамі. У 1857 годзе чарговы землятрус зьнішчыў частку места. Апошні раз Патэнца паўстала ў 1860 годзе, перш чым рэвалюцыйная армія Гарыбальдзі здолела залучыць места да складу аб’яднанай Італіі. У верасьні 1943 году горад моцна бамбаваўся хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі. У 1980 годзе ў Патэнцы адбыўся яшчэ адзін моцны землятрус.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт. (італ.)