Партал:Хрысьціянства/Добры артыкул
Царква Сьвятога Духа — грэка-каталіцкае (уніяцкае) сакральнае збудаваньне ў Менску, узьведзенае ў XVII ст. Знаходзілася на Высокім Рынку і зьяўлялася дамінантай комплексу мужчынскага і жаночага базылянскіх манастыроў. У будынку царквы спалучаліся рысы готыкі і паўночнага рэнэсансу. Галоўны фасад упрыгожвалі нішы, расьпісаныя фрэскамі з выявамі Сьвятых. Падобны сынтэз архітэктуры і малярства практычна не сустракаецца ў сакральнай архітэктуры Эўропы і зьяўляецца адметнасьцю дойлідзтва Беларусі, яе ўнёскам у агульнаэўрапейскае будаўнічае мастацтва эпохі Рэнэсансу. У 1936 року бальшавікі ўзарвалі царкву. Да нашага часу захаваліся падмуркі і крыпты з парэшткамі фундатараў. У верасьні 2011 року завяршылася адбудова царквы Сьвятога Духа як дзіцячай філярмоніі..:::::::::::::::: чытаць далей