Перайсьці да зьместу

Партал:Хрысьціянства/Абраны артыкул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак у Горадні

Касьцёл Зьвестава́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і і кля́штар брыгі́так ці Касьцёл Дабраве́шчаньня Найсьвяце́йшай Дзе́вы Мары́і і кля́штар брыгі́так — помнік архітэктуры раньняга барока (так званага любельскага тыпу рэнэсанснага касьцёла) з элемэнтамі готыкі і рэнэсансу быў пабудаваны ў 1634—1642 гадох на вуліцы Язерскай (пазьней вул. Скідзельская, Купецкая, Брыгіцкая), забудова якой на той час была драўлянай. Ансамбль зьяўляецца адной з дамінантаў гораду. Разьмешчаны ў гістарычным цэнтры Горадні па адрасе: вуліца Карла Маркса, 27. Ансамбль былога кляштару брыгітак уключае ў сябе касьцёл, жылы корпус, драўляны лямус і каменную агароджу з брамай. Ансамбль зьяўляецца помнікам архітэктуры другой катэгорыі. У архітэктурных дэталях брыгіцкага касьцёла і кляштару бачнае прыметнае адхіленьне ад клясычных барочных формаў. Гэта праявілася ў досыць вольнай трактоўцы капітэляў пілястраў карынцкага ордэну, у дэкаратыўным аздабленьні парталаў і асабліва — у архітэктурных матывах брамаў, якія ўжо толькі аддалена нагадваюць формы заходнеэўрапейскай архітэктуры..:::::::::::::::: чытаць далей