Перайсьці да зьместу

Партал:Гісторыя/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
пясочныя гадзіньнік: час - як пясок
пясочныя гадзіньнік: час - як пясок
старадаўні знак — муза гісторыі Кліё

Гісто́рыя (ад грэц. ιστορία — расказ пра мінулае, пра пазнанае) — комплекс грамадзкіх навук, што вывучае мінулае чалавецтва. Гэта агульны тэрмін, які адносіцца да мінулых падзеяў, а таксама ў ягонае азначэньне ўваходзіць выкрыцьцё, збор, арганізацыю і прадстаўленьне інфармацыі аб гэтых падзеях. Гэты панятак уключае касьмічную, геалягічную і арганічную гісторыі, але часьцяком у агульным маецца на ўвазе гісторыя чалавецтва. Навукоўцы, якія займаюцца вывучэньнем і ўпарадкаваньнем ведаў па гісторыі называюцца гісторыкамі. Падзеі гісторыі, якія адбываліся да часоў пісьмовага запісу лічацца перадгісторыяй. Гісторыя падзяляецца паводле глябальнай праблематыцы на сусьветную гісторыю і гісторыю асобных краін і народаў, напр. Гісторыя Беларусі. Паводле пэрыядызацыі вылучаюць гісторыю першабытнага ладу, старажытнага сьвету, Сярэднявечча, новага часу, найноўшага часу, сучаснасьці. Паводле галінаў досьледаў гісторыя падзяляецца на ваенную, палітычную, эканамічную гісторыі ды іншыя. Гісторыя розных бакоў культуры, навукі і тэхнікі вывучаецца гістарычнымі разьдзеламі адпаведных навук (Гісторыя тэатра, Гісторыя матэматыкі ды інш.). Гісторыя можа зьяўляецца складоваю часткаю групы гуманітарных навук, што вывучае пэўны рэгіён, народ ці групу народаў (Славяназнаўства)….:::::::::::::::: чытаць далей