Парлямэнт Вялікабрытаніі
Заснаваная | 1801[1] |
---|---|
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Будынак Парлямэнту (Ўэстмінстэрскі палац) |
Даччыныя кампаніі | Court of Referees[d] |
Парлямэнт Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірляндыі (па-ангельску: Parliament of the United Kingdom of Great Britain and Northern Ireland) — найвышэйшы заканадаўчы орган у Злучаным Каралеўстве і Каралеўскіх заморскіх тэрыторыях. Яго ўзначальвае Брытанскі манарх. Парлямэнт дзьвюхпалатны, уключае ў сябе верхнюю палату, званую Палату лордаў, і ніжнюю палату, званую Палату грамадаў. Палата лордаў не выбіраецца, яна ўключае ў сябе лордаў духоўных (вышэйшае духавенства англіканскай царквы) і лордаў сьвецкіх (членаў пэрства). Палата грамадаў, наадварот, дэмакратычна абіраемая палата. Палата лордаў і Палата грамадаў зьбіраюцца ў розных памяшканьнях Ўэстмінстэрскага палаца ў Лёндане. Па звычаі, усе міністры, уключаючы прэм’ер-міністра, выбіраюцца выключна з складу парлямэнту.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Парлямэнт Вялікабрытаніі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ English Wikipedia community Wikipedia (анг.) — 2001.