Перайсьці да зьместу

Пан Таў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пан Таў
Pan Tau
Выява лягатыпу
Жанр Прыгоды, камэдыя
Сцэнарыст Ота Гофман
Рэжысэр Індржых Поляк
У ролях
Кампазытар Іржы Бажант
Власьціміл Гала
Іржы Маласек
Краіна Чэхаславаччына Чэхаславаччына
Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка НДР
Аўстрыя Аўстрыя
Колькасьць сэзонаў 3
Колькасьць сэрыяў 33 (Q33725072?)
Мова чэская
Вытворчасьць
Прадусар Герт Каспар Мюнтэфэрынг
Апэратар Ёзэф Ваніс
Яраслаў Тузар
Мантаж Здэнэк Стэглік
Ёзэф Дабрыхоўскі
Вытворчасьць Filmové studio Barrandov
Даўжыня сэрыі 30 хв.
Трансьляцыя
Тэлеканал ARD[d]
На экранах  —
Спасылкі
Старонка на IMDb

«Пан Таў» (па-чэску: Pan Tau) — дзіцячы тэлевізыйны сэрыял сумеснай вытворчасьці ЧССР й НДР. Праект стартаваў у 1967 року, на тэлебачаньні трансьляваўся ў 1970—1978 роках. Рэжысэр сэрыялу — Індржых Поляк, аўтар сцэнару — Ота Гофман. Выканаўца галоўнай ролі — Ота Шыманэк.

Галоўны герой, пан Таў, размаўляе мала. У асноўным сэрыял забаўляльны, аднак апавядае пра некаторыя пытаньні для дзяцей, якія вырашае пан Таў.

Адметным атрыбутам героя ёсьць чароўны капялюш-кацялок. Пастукаўшы па ім, пан Таў мог ператварацца ў ляльку, ствараць разнастайныя прадметы ды рабіць іншую магію. Найбольш характэрныя ягоныя паводзіны — дапамога дзецям, якія маюць пэўныя праблемы. Сярод іх пошук месца для катаньня на лыжах, разьвязаньне сямейных праблемаў на Раство і нават забаўленьне дзіцяці на кірмашы ў той час, калі ён меў займацца ігрой на фартэпіяне.

«Пан Таў» быў таксама папулярны ў некаторых іншых краінах па-за «жалезнай заслонай»: Заходняй Нямеччыне і скандынаўскіх краінах.

Сэрыя Назва Зьмест
Першы сэзон (1970—1972)
01 (01) «Зьяўленьне пана Таў»
02 (02) «Пан Таў робіць падарункі»
03 (03) «Пан Таў ў гарах»
04 (04) «Пан Таў і нядзеля»
05 (05) «Пан Таў ідзе ў школу»
06 (06) «Пан Таў і суцэльная вада»
07 (07) «Пан Таў і Кляўдыя»
08 (08) «Пан Таў ўсё парадкуе»
09 (09) «Пан Таў і падарожжа вакол сьвету»
10 (10) «Пан Таў у цырку»
11 (11) «Пан Таў і таксоўнік»
12 (12) «Пан Таў у вышуку»
13 (13) «Пан Таў і тысяча дзіваў»
Другі сэзон (1975)
1 (14) «Пан Таў вяртаецца»
2 (15) «Пан Таў і Рабінзон»
3 (16) «Пан Таў і надзвычай вялікі балён»
4 (17) «Пан Таў і сабака-казабака»
5 (18) «Пан Таў і сямейная ўрачыстасьць»
6 (19) «Пан Таў ідзе на працу»
7 (20) «Пан Таў, пяць грушак і тры яблыкі»
8 (21) «Пан Таў і чорны парасон»
9 (22) «Пан Таў і вялікі баль»
10 (23) «Пан Таў і жаба»
11 (24) «Пан Таў і лямпа Аладзіна»
12 (25) «Пан Таў і залаты чамадан»
13 (26) «Пан Таў сыходзіць»
Трэці сэзон (1978)
1 (27) «Пярэпалах у аблоках»
2 (28) «Паляваньне на слана»
3 (29) «Ноч на сафары»
4 (30) «Пан Таў і чараўніца»
5 (31) «Пан Таў у піянэрскім лягеры»
6 (32) «Пан Таў, а якая ж сапраўдная?»
7 (33) «Ад заўтра не чарую»
  • У 1970 годзе невядомая тады Івана Мары Зельнічкава (пазней Івана Трамп) з'явілася ў Пан Таў у 3-м эпізодзе 1 сезона «Pan Tau na horách» («Пан Таў ў гарах»), што стала яе першай роляй на тэлебачанні.[1][2][3]
  • Ота Шыманэк зноў з'явіўся ў ролі Пан Таў у кліпе нямецкай спявачкі Нэны 1990 года на песню «Du bist überall» («Ты паўсюль») са студыйнага альбома «Wunder gescheh'n», які быў зняты ў Празе.[4]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Pan Tau na horách (анг.). IMDbПраверана 2024-05-28 г.
  2. ^ Ivana Trumpová jako herečka. Zahrála si v jednom z nejslavnějších seriálů pro děti. (чэс.). Instory.cz (2020-01-29). Праверана 2024-05-28 г.
  3. ^ Ivana Trump (then Zelníčková, 20 yo) in the movie "Pan Tau" (1970) (чэс.). YouTube (2016-11-21). Праверана 2024-05-28 г.
  4. ^ Du bist Überall (ням.). YouTube (2019-04-30). Праверана 2024-05-28 г.