Перайсьці да зьместу

Панцеляймон Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.

Панцеляймон Баркоўскі (па-ўкраінску: Пантелеймон Барковський; сцэнічнае імя — Леон; 8 жніўня 1824, с. Катынь, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя1 сакавіка 1911, Жывец, Польшча) — опэрны і камэрны сьпявак (бас-прафунда).

Скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт. Вакальную адукацыю атрымаў прыватна ў Нямеччыне (1853—1855). У 1853 г. дэбютаваў на сцэне Львоўскай опэры. 1855—1856 — саліст Амстэрдамскай, 1856—1857, 1866—1867 — Кракаўскай опэр, 1857—1859 і 1872 — Вялікага тэатру ў Варшаве, 1859—1860 і 1872—1880 — Львоўскай опэры. 1881—1883 — саліст украінскага хору студэнтаў і чалец хору опэрных сьпевакоў (дырыжор А. Вахнянін) у Львове. Выступаў таксама на опэрных сцэнах тэатраў Масквы (1853), Уроцлава (1856), Тарнува (1857), Вены (1871). У 1860—1880-х гадах з канцэртамі выступаў у Львове, Дабрамілі, Самборы, Брадах. З посьпехам выступаў і як камэрны сьпявак. Голас запісаны ў Варшаве на фірме «Патэ». Між іншым выконваў партыі: Стольніка ды Скалуба («Галька» ды «Зачарованы замак» С. Манюшкі).

  • Борковський. // Енциклопедія Українознавства. Т. 1. Львів. 1993. С. 161.
  • Медведик П. К. Борковський Пантелеймон. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 321.