Палянэз (цягнік)
Палянэз | |
Цягнік «Палянэз» Масква — Варшава прыбывае на Беларускі вакзал | |
Пэрыяд | штодзённа, круглы год |
---|---|
Хуткасьць | да 200 км/г |
Сфэра прымяненьня | міжнародны грамадзкі транспарт |
Інфраструктура | чыгунка |
Палянэз (цягнік) у Вікісховішчы |
«Палянэ́з» — міжнародны пасажырскі цягнік PKP, які курсуе па маршруце Варшава — Масква (вакзалы Варшава-Заходняя — Беларускі вакзал). Цягнік названы паводле танцу «палянэз», у прыватнасьці палянэзу Агінскага.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цягнік «Палянэз» быў запушчаны ў чэрвені 1973 як адзін з сымбаляў «польска-савецкай дружбы». За часам ПНР адносіўся да катэгорыі Interexpress (адпавядае катэгорыі InterCity ў Заходняй Эўропе). У састаў магло ўваходзіць да 20 спальных вагонаў. У 90-х даўжыня цягніку паступова зьмяншалася, ад звычайных 12 вагонаў скарачаючыся да 4-6.
11 сьнежня 2005 року PKP Intercity спынілі курсіраваньне цягніку, тлумачачы гэта вялікімі выдаткамі на абслугу і малой напаўняльнасьцю, якая зьменшылася пасьля ўвядзеньня ў 2003 візавага рэжыму між Польшчай і Расеяй. 27 траўня 2007 маршрут быў узноўлены, цягнік складаўся максымум з 4 спальных вагонаў. На польскай тэрыторыі дадаткова далучаюцца чатыры-пяць агульных вагонаў зь сядзячымі месцамі. На беларускай і расейскай тэрыторыі цягнік складаецца са спальных вагонаў і рэстарану.
Цягнік эксплюатуецца на парытэтнай аснове: у абароце 1 састаў польскага і 1 састаў расейскага бакоў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Henryk Suchar. Teatr Moskwa, Wydawnictwo Adam Marszałek, Toruń 2004.
- Marek Graff. Reaktywacja pociągu Polonez rel. Warszawa-Moskwa, Świat kolei nr 7/2007, s. 4-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палянэз (цягнік) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў